![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1982
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 127 с., 17 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1982 by Папковіч У.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Уладзімір Папковіч з таго пакалення, якое зведала вайну ў дзяцінстве. Пра гэта многія вершы. А таксама пра маці, родны край, усхваляванае каханне. Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.
Беларускія аўтары: Папковіч Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org
«Як ёсць…» Гэты просты загаловак на вокладцы новай кніжкі вершаў Уладзіміра Папковіча падкрэслівае немудрагелістасць яе зместу. Як і належыць чалавеку сталага ўзросту, паэт найчасцей звяртаецца да будзённых роздумаў пра жыццё: ці так жыў, ці быў верны запаветам маці, ці не забыўся гукі, пахі, колеры роднай зямлі, пад уздзеяннем якіх фармаваліся паэтавы характар, паводзіны і светаўспрыйманне. Акрамя арыгінальных вершаў, у кнізе змешчаны ... Болей »
Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навук... Болей »
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынер... Болей »
Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў і іх увасаблення ў літаратурнай творчасці. Спавядальнасць радка, заглыбленасць ва ўнутраны свет чалавека, непрыманне гвалту і хлусні, а н... Болей »
Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця. Болей »
На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча чыстая і непасрэдная. Болей »