be

Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір

Уладзімір Папковіч – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.

Уладзімір Папковіч памёр 10 красавіка 2021 г.

Папковіч Уладзімір. Выданьні

Як ёсць
pdf

Як ёсць

вершы і пераклады розных гадоў
Папковіч Уладзімір

«Як ёсць…» Гэты просты загаловак на вокладцы новай кніжкі вершаў Уладзіміра Папковіча падкрэслівае немудрагелістасць яе зместу. Як і належыць чалавеку сталага ўзросту, паэт найчасцей звяртаецца да будзённых роздумаў пра жыццё: ці так жыў, ці быў верны запаветам маці, ці не забыўся гукі, пахі, колеры... Болей »

Пасля свята
pdf

Пасля свята

Вершы
Папковіч Уладзімір

Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе.... Болей »

Рэшта
pdf epub

Рэшта

Вершы
Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай... Болей »

Вы будзеце смяяцца...
pdf epub

Вы будзеце смяяцца...


Нядбайла Ахрэм ( Папковіч Уладзімір )

Ахрэм Нядбайла... Два полюсы ў гэтым светлым імені-прозвішчы. Ахрэм! – і чуецца, як рыпіць у руках свежапамыты агурок «хр...эм», хрусткі, сакаўны – так ахвота пакаштаваць яго з цягучым кветкавым мядком, як здавён любілі частаваць ласых унучкаў беларускія дзяды-пчаляры. Імя гэтае набрынялае маладой энергіяй... Болей »

На тым стаю
pdf

На тым стаю

Вершы, пераклады, гумар
Папковіч Уладзімір

Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў... Болей »

Закаханы вандроўнік
pdf

Закаханы вандроўнік

паэзія нямецкага рамантызму
Папковіч Уладзімір - пераклад

Рамантызм, рамантыкі, рамантыка... І сёння гэтыя словы, якім бы розным сэнсам ні поўніліся, будзяць у нашых сэрцах шчымлівае адчуванне трывогі і незаспакоенасці, клічуць у дарогу, вабяць марай пра шчасце, дабрыню, каханне. Тым больш цікава разам з паэтамі ўжо далёкай па часе эпохі рамантызму вярнуцца... Болей »

Самы кароткі цень
pdf

Самы кароткі цень

Кніга вершаў
Папковіч Уладзімір

Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця.... Болей »

Востраў без маяка
pdf epub

Востраў без маяка

Раман
Крафт Рут, Папковіч Уладзімір - пераклад

Раман сучаснай пісьменніцы з ГДР – твор антыфашысцкай накіраванасці. У цэнтры рамана – работы гітлераўскага вермахта над стварэннем зброі масавага знішчэння, з дапамогай якой нямецкае камандаванне спадзявалася дамагчыся пералому ў ходзе другой сусветнай вайны. Пісьменніца апісвае падзеі, сведкай якіх... Болей »

Вяртанне да сябе
pdf

Вяртанне да сябе

Вершы
Бэхер Ёганэс Р., Папковіч Уладзімір - пераклад

Кніга лірыкі нямецкага паэта-антыфашыста лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1952) складзена з твораў напісаных на працягу ўсяго творчага жыцця. У вершах адлюстраваны шлях паэта: ад захаплення экспрэсіянізмам і сімвалізмам да творчага метаду сацыялістычнага рэалізму.... Болей »

Зерне
pdf

Зерне

Вершы
Папковіч Уладзімір

Уладзімір Папковіч з таго пакалення, якое зведала вайну ў дзяцінстве. Пра гэта многія вершы. А таксама пра маці, родны край, усхваляванае каханне. Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org