- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэвал ьвацыя даверу. Аб’яўляючы апошні і рашучы бой хаджэнню валюты на тэрыторыі краіны, можна патрапіць у абсалютную залежнасць ад яе ж. Як вядома, 29 ліпеня Нацыянальным банкам краіны ўведзена забарона на крэдытаванне банкамі насельніцтва (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) у замежнай валюце, якая працягнецца да 1 студзеня 2011 года. Забарона датычыцца і прадастаўлення новых частак раней узятых валютных крэдытаў. “Улічваючы, што грамадзяне нашай краіны атрымліваюць заробак у беларускіх рублях, а таксама магчымыя хістанні ўзаемных курсаў замежных валют, крэдытаванне насельніцтва ў замежнай валюце на аддаленую перспектыву ўтрымлівае высокую валютную рызыку і рызыку непагашэння такіх крэдытаў у выпадку павелічэння сум плацяжоў па іх да памераў, якія пераўзыходзяць даходы крэдытаатрымальніка”, – патлумачыў сваё ж рашэнне Нацбанк.