- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пракаповіч, канечне, герой… Старшыня праўлення Нацыянальнага банка, мяркуючы па ўсім, вырашыў пайсці ва-банк, але вынікі такой тактыкі часта бываюць непрадказальнымі. Некалькі дзён назад Пётр Пракаповіч напісаў адкрыты ліст Сяргею Сідорскаму, у якім дастаткова недвухсэнсоўна заявіў, што над усёй банкаўскай сістэмай краіны навісла “значная пагроза”. Кіраўнік НБ заўважыў, што з крызісам ліквіднасці ў дзяржаўных банках і ростам праблемных крэдытаў павялічыліся затрымкі падатковых ільгот. У сувязі з гэтым Пракаповіч прапанаваў знізіць патрабаванні да дзяржбанкаў па фінансаванні дзярпраграм і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву.