be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 21.07.2010

Апошні акорд паэта. Гэта здарылася трыццаць гадоў таму — падчас Алімпіяды-80 у Маскве. 25 ліпеня ад сардэчнага прыступу памёр акцёр Тэатра на Таганцы Уладзімір Высоцкі. (Прычыны яго смерці дагэтуль не зусім ясныя, бо анатаміраванне не рабілася.) Яму было сорак два гады. Папулярнасць артыста, які выконваў свае песні пад гітару, была тады неверагоднай. Практычна ў кожнай сям’і, у якой быў магнітафон (а гэта была ўжо рэч амаль звычайная), слухалі запісы Высоцкага. Дарэчы, сам ён не любіў паняцце “бардаўская песня” і бардам сябе ніколі не лічыў. Лічыў сябе найперш акцёрам і паэтам. Ён даволі часта прыязджаў у Мінск на гастролі, выступаў на сустрэчах з прыхільнікамі свайго таленту ў навукова-даследчых інстытутах. Арганізаваць афіцыйны канцэрт альбо творчы вечар было немагчыма. У яго ў беларускай сталіцы былі сябры. У іх ліку, напрыклад, кінарэжысёр Віктар Тураў. (Мне давялося бачыць Высоцкага толькі аднойчы, падчас гастроляў Тэатра на Таганцы: у спектаклі “10 дзён, якія скаланулі свет” ён выконваў ролю Керэнскага. Дастаць білеты на любы спектакль гэтага тэатра было амаль немагчыма.)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-07-21
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org