- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З кім вы, майстры культуры? Не так даўно Аляксандр Лукашэнка прысвоіў некалькі званняў дзеячам культуры. Так, народнымі артыстамі сталі вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ігар Артамонаў і галоўны хормайстар тэатра Ніна Ламановіч. Адна з самых вядомых салістак беларускай оперы Ніна Шарубіна нарэшце стала заслужанай артысткай Беларусі. Існуе меркаванне, што напярэдадні выбараў званні і падзякі могуць атрымаць і некаторыя іншыя асобы. Маўляў, улада не ўпусціць шанц задобрыць дзеячаў культуры. Тым больш што некаторым з іх, хутчэй за ўсё, давядзецца прыняць удзел у прапагандысцка-культурніцкіх акцыях у падтрымку аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. “Тут і цяпер” паспрабавала высветліць, за каго падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі будуць спяваць і танчыць дзеячы беларускай культуры?