- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што стаіць за польскай “дымавой заслонай”? Апошняе сур’ёзнае абвастрэнне беларуска-польскіх стасункаў здольнае прывесці да непрадказальных наступстваў. Зусім нядаўна ў Івянцы Гродзенскай вобласці ў Польскі дом, які належыць непрызнанаму ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, заявіліся міліцыянеры і судовыя выканаўцы. Апошнія пачалі апісваць маёмасць гэтага дома. Першыя фактычна яго акупіравалі, выпіхнуўшы на вуліцу актывістаў названай арганізацыі. Замест іх у дом завялі нейкага Станіслава Бурачэўскага, які кіруе мясцовым аддзяленнем лаяльнага ўладам Саюза палякаў. Раней, напрыканцы студзеня, у тым жа Івянцы ўлады спрабавалі звольніць кіраўніка мясцовага аддзялення названага вышэй саюза Тэрэзу Собаль. Акрамя таго, дзясяткі актывістаў, якія хацелі падтрымаць Собаль, былі затрыманы на некаторы час.