be
pdf

Царква 4 (63) 2009

беларуская грэка-каталіцкая газета

Ліст грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі Сьвятому Айцу. Сьвяты Ойча і Першапастыр Паўсюднай Царквы! Сабраўшыся ў Віцебску (на месцы мучаніцтва сьв. Язафата) з нагоды штогадовага ўспаміну Берасьцейскай Уніі, сымбалю нашай еднасьці з Апостальскім Пасадам сьвятога Пятра, мы, сьвятары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, хочам зьвярнуцца да Вашае Сьвятасьці з лістом-напамінам пра нас, грэка-каталікоў Беларусі, ды з пакорнай просьбай аб належным упарадкаваньні нашага кананічнага статусу ў Каталіцкай Царкве. Амаль 20 год таму група нашых вернікаў зьвярнулася да Апостальскай Сталіцы з лістом, у якім яны паведамлялі пра зьмену палітычнай сітуацыі ў краіне ды аднаўленьне адкрытай дзейнасьці грэка-каталікоў у Беларусі. На той момант душпастырскія структуры нашай Царквы (а ад 1939 г. мы былі Апостальскім Экзархатам, аб чым гл. у дадатку да ліста) былі цалкам зьнішчаныя. На пачатку 90-х паўстала некалькі невялікіх суполак верных, якія ня мелі ані памяшканьняў, ані сьвятароў. У адказ на зварот вернікаў Сьвятая Сталіца прыняла “часовае” рашэньне аб прызначэньні Апостальскага Візітатара “ad nutum Sanctae Sedis”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Царква
  • Месца выхаду: Берасьце
  • Дата выхаду: 2009-12-17
  • Рэдактар: Кандрацьеў Iгар
  • Copyright © 2009 by газета Царква
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Адрас рэдакцыі: вул. Дворнікава, 63, 224014, Берасьце (Брэст) Беларусь; Тэл./факс (0162) 24-74-82; e-mail: bgkc_carkva@tut.by; сайт: carkva-gazeta.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org