en

Трацяк Янка

Трацяк Янка

ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.

З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.

Трацяк Янка :: Publications

pdf

Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя

Арганізацыя беларускага душпастырства ва ўмовах канфесійна-нацыянальнай палітыкі 1913–1939 гадоў
Трацяк Янка

Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай...… More

pdf

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Трацяк Янка

Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца...… More

pdf

Культурны турызм

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм
Трацяк Іван

Навучальна метадычны дапаможнік ўключае праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, работнікаў турыстычнай сферы....… More

pdf

Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі


Трацяк Янка

Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага...… More

pdf

Партрэты ў інтэр’эры Гародні

Пародыі, эпіграмы
Трацяк Янка

Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу....… More

pdf

Уводзіны ў турызм

Навучальна-метадычны дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць»
Трацяк Янка

Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»....… More

pdf

Гісторыя беларускай культуры

дапаможнік
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі

Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку...… More

pdf

Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Вучэбны дапаможнік
Трацяк Іван

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце...… More

pdf

Новы замак 2018

літаратурны альманах. Гродна
Трацяк Янка - укл.

Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар'яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней...… More

pdf

Новы замак 2017

літаратурны альманах. Гродна
Трацяк Янка - укл.

Кароль Швецыі Карл XII сядзеў за накрытылл сталом у сялянскай хаце і няспешна снедаў у адзіноце. 3 нядаўняга часу ён забараніў, насуперак прыдворнаму этыкету, яшчэ каму-кольвек прысутнічаць у час трапезы. Карл даеў салдацкую кашу, запіў некалькімі глыткаллі крынічнай вады і выцер вусны сурвэткай. Пасля...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org