pdf
Гісторыя беларускай культуры
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі
дапаможнік
Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку рэфератаў, шырокі агляд літаратуры. Падручнік створаны такім чынам, што інфармацыя падаецца ў тэзіснай форме, што дазваляе распрацоўваць тэмы самастойна, ствараючы сваё бачанне той ці іншай тэмы. Можа быць базавай крыніцай, якая дае магчымасць прошуку шырэйшых звестак у іншых крыніцах.
Дапаможнік зацверджаны Міністэрствам адукацыі Беларусі. Адрасаваны студэнтам, выкладчыкам, культуразнаўцам. (Н.Г.)
Беларускія аўтары:
Габрусевіч Сяргей, Токць Сяргей, Трацяк Янка - складальнікі
Выдаўцы і выдавецтвы:
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
- Месца выхаду: Горадня
- Дата выхаду: 2004
- Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
- ISBN: 985417-578-2
- Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мэтадычная літаратура
- Кнігазбор: Kamunikat.org
- Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: прарэктар па навуковай рабоце ГрДАІ павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, прафесар, доктар гістарычных навук В. В. Швед; дацэнт кафедры культуралогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат філасофскіх навук М. Н. Бяспамятных; Рэкамендавана саветам аб’яднання кафедр сацыяльна-гуманітарных навук ГрДУ імя Янкі Купалы http://www.grsu.by --