- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 траўня ў Шуміліна з’ехаліся 360 самадзейных артыстаў 29 творчых калектываў Віцебскай вобласці з 18 раёнаў. На канцэртнай пляцоўцы ў гарадскім парку свае нумары прадставілі народныя тэатры мініяцюр. шумілінскі народ любіць жартаваць, пасмяяца над сабой і кожны год з хваляваннем чакае гасцей — гумарыстаў-веселуноў з усіх раёнаў. І на гэты раз ветліва і цёпла сустракалі шумілінцы ўсіх тых, хто захоўвае народны жарт, анекдот, прыпеўку ды танец, гумарэскі с пародыямі, арыгінальную клаунаду і пантаміму. Уступным словам віталі удзельнікаў свята старшыня Шумілінскага райвыканкама Алег Быкаў і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі. Чыноўнікі адзначылі, што культурная прастора фестываля пашыраецца і ўжо ахоплівае дзве трэці вобласці. Апроч таго, створана 16 аўтаклубаў, якія раз’язджаюць па вёсках, і ёсць надзея на тое, што фестываль гумару ў Шуміліне атрымае пастаянную прапіску. Затым уся працэсія з духавым аркестрам і барабаншчыцамі ўрачыстым маршам прайшлася з цэнтральнай плошчы да гарадского парку, дзе цэлы дзень адбывалася свята гумару і народныя забавы.