be
pdf

Сьвітанак 18 (290) 2020

Незалежная газета Шуміліншчыны

З 12 лістапада ў Шумілінскім раёне быў уведзены масачны рэжым, які абвешчаны “рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 лістапада 2020 г. № 782”. У дакуменце да грамадзян даводзіцца: «Аб дадатковых мерах па прафілактыцы і зніжэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, у Шумілінскім раёне» ўводзіцца з 12 лістапада 2020 г. рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) насельніцтвам на аб'ектах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці (крамы, гандлёвыя аб'екты, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт , у тым ліку аўтамабілі таксі і іншыя аб'екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне)”. “Арганізацыя і непасрэдны кантроль за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання ускладзены на кіраўнікоў аб'ектаў, арганізацый усіх формаў уласнасці.” Пры ўсім тым, што раённы аператыўны штабе ў Шуміліне не паведамляе пра колькасць хворых на COVID-19 ужо як паўтара месяца. На сайце Шумілінскага райвыканкама інфармацыя пра сітуацыю з пандэміяй у раёне таксама адсутнічае, а чыноўнікі інтэрв’ю не даюць. У адрозненні ад суседняга Гарадоцкага і Бешанковіцкага раёнаў, дзе сітуацыя пагаршаецца, а колькасць хворых расце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2020-11
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2020 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org