- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У грамадзянскую ініцыятыву «Сумленныя людзі» увайшлі больш за 300 тысячаў чалавек і больш за сотню прадпрыемстваў, паведамілі прадстаўнікі штабу кандыдата ў прэзыдэнта Святланы Ціханоўскай на мітынгу ў Жлобіне (Гомельская вобласьць) 26 ліпеня. Удзел у мітынгу, які трансьляваўся на YouTube, узялі, згодна са зьвесткамі арганізатараў, сотні людзей. Яны разгарнулі шматлікія плякаты ў падтрымку Ціханоўскай, а таксама Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай — прадстаўніц штабоў незарэгістраваных кандыдатаў Валера Цапкалы і Віктара Бабарыкі. На мітынгу былі таксама разгорнутыя бел-чырвона-белыя сьцягі, людзі скандавалі «Перамен!». Ціханоўская падзякавала мясцовым жыхарам за «цёплы прыём». «Я звычайная жанчына — маці і жонка. Мне не патрэбная ўлада, я не палітык, я ў палітыцы бяз году тыдзень», —падкрэсьліла яна. Як заявіла кандыдат, першым крокам, які яна зробіць на пасадзе прэзыдэнта, будзе вызваленьне з турмаў палітычных і эканамічных зьняволеных і прызначэньне новых — сумленных і свабодных — выбараў, падчас якіх кожны голас будзе ўлічаны. Паводле яе слоў, усе кандыдаты, якія будуць на волі і палічаць неабходным балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі, прэзэнтуюць свае праграмы.