- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фронт, Фронт, Фронт ці Будзе Нам Фэст? Два апытанні “Свабоды” за два апошнія тыдні пацвердзілі думку пра тое, што ў Беларусі праглядаюцца сёння два суб’екты палітыкі, ад якіх нечага чакаецца, дзве інтрыгі – Лукашэнка і лідэр БНФ. Першы таму, што ён адзін вызначае ўсё, што робіцца ў краіне. Другі таму, што неўзабаве адбудзецца з’езд БНФ, і абодва намеснікі старшыні Фронту актыўна рэкламуюць сябе як прэтэндэнтаў на лідэра БНФ, тады як сам старшыня маўчыць. Такая тактыка, безумоўна, прыцягвае ўвагу да арганізацыі, нават калі б яна зусім нічога не значыла ў жыцці краіны. Між іншым, гэта сведчыць і пра тое, што нічога больш значнага ў нашым унутрыпалітычным жыцці не адбываецца. Ад Лукашэнкі чакаюць пакаяння, вызвалення палітвязняў і беларусізацыі. Ад БНФ... Вольная ці міжвольная перадз’ездаўская піяркампанія вярнула гэтай арганізацыі вобраз флагмана апазіцыі. Калі б на такім самым уздыме яшчэ і з’езд адбыўся і пачалося пасляз’ездаўскае жыццё, можна было б сказаць, што ў Беларусі адбылася перабудова апазіцыі, і БНФ зноў пачынае, з надзеяй выйграць.