- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ворша 1514 Вайсковая слава і бясслаўе гісторыкаў У нашай даўняй гісторыі няма іншай падзеі, якая б стала падобным сімвалам і выклікала столькі ж вострых баталій,якбітва пад Воршай. Гэта вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім (праваслаўным!) гетманам. Пачынальнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі бачыліўёй лепшы доказ гістарычнай нятоеснасці беларусаў і вялікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наадварот, яна была ці не самай “нязручнай” падзеяй, што ніякнеўпісваласяўканцэпцыю“адзінага славянарасійскага народу”. Вось жа стаўленне да гэтай бітвы ў самой Беларусі і вызначалася змаганнем расійскага бачання з беларускім. Пасля разгрому “нацдэмаўскай” гістарыяграфіі і ўсталявання савецкай гістарычнай дактрыны Ворша была табуяванай тэмай, — да абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.