- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігар Станкевіч - нарадзіўся ў Воршы, журналіст, даследчык радоў Каменскіх, Цаханскіх, Станкевічаў, Сяліцкіх.
Тэмай сталінскіх рэпрэсій зацікавіўся праз даследаванне гісторыі ўласных продкаў. Сярод сваякоў аказалася каля 30 рэпрэсаваных, у тым ліку 12 расстраляных камуністамі ў 1920-1950-я гады. Даследуе сталінскія рэпрэсіі у Аршанскім раёне. У 2017 годзе ставарыў грамадскую ініцыятыву, якая яднае нашчадкаў рэпрэсаваных "Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы". Ініцыятыва займаецца стварэннем мемарыялу на адным з месцаў масавых расстрэлаў савецкіх грамадзянаў катамі з НКВД пад Воршай.
Стваральнік і рэдактар сайту аб рэпрэсіях на Аршаншчыне kobylaki.by, дзе збірае імёны рэпрэсаваных, іх катаў, гісторыі людзей, дакументы. Вынікам гэтай працы стаў двухтомнік "Усіх назваць па іменю".
У 2020 годзе ініцыяваў старт грамадскай кампаніі "Забітыя, але не забытыя". Сярод галоўных мэтаў кампаніі было збіранне базы рэпрэсаваных, а такама звесткак аб месцах масавых расстрэлаў. У тым жа годзе судзіўся з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь супраць незаконнага абмежавання доступу да базы "Неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянаў Беларусі".
Посвящаю своим репрессированным прапрабабушке и прапрадедушке Иосифу и Марии Каменским, прабабушке и прадедушке Анне (Каменской) и Захарию Ходевцевым, их репрессированным родственникам Каменским, Цеханским, Лижевским.... Болей »
Посвящаю своим репрессированным прапрабабушке и прапрадедушке Иосифу и Марии Каменским, прабабушке и прадедушке Анне (Каменской) и Захарию Ходевцевым, их репрессированным родственникам Каменским, Цеханским, Лижевским.... Болей »