- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
На карце, апублікаванай у сваёй кнізе, летувіскі гісторык Норбэрт Велюс зямлю Аўкштоту зьмясьціў на ўсход ад ракі Сьвятой і на поўнач ад Вяльлі. На тэрыторыі гэтай Аўкштоты летувіскага дасьледніка апынуліся і возера Нарач, і Браслаўскія азёры. Гістарычную ж Літву Н. Велюс разьядноўвае на Жамойць і ўласна Літву, якую традыцыйна атаясамлівае з гэтай «Аўкштотай». Гэта зноў змушае спыніцца на праблеме, дзе, нарэшце, знаходзілася асобная зямля, званая калісь Аўкштотай. (П. Урбан, Яшчэ да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў, фрагмэнт)