- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як ні дзіўна, беларускі прэзідэнт мае рацыю, калі кажа, што свабода слова ў Беларусі існуе дзякуючы інтэрнэту. Насамрэч Сетка застаецца адзінай сферай свабоднага распаўсюду інфармацыі. Але гэта ніяк не апраўдвае драконаўскіх медыйных законаў, эканамічнай дыскрымінацыі незалежных СМІ, фізічнага гвалту супраць журналістаў з боку праваахоўных органаў – тых фактаў, якія пацвярджаюць, што сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі вельмі далёкая ад ідэальнай. Дый Байнэт застаецца адносна свабодным насуперак відавочным спробам беларускіх уладаў узяць яго пад кантроль.