en

СМІ ў Беларусі

pdf

СМІ ў Беларусі 2020


2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 2019


Сітуацыя ў галіне СМІ ў 2019 годзе была неадназначнай. З аднаго боку, на яе ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага — правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 2018


Цягам 2018 г. у Беларусі ўзмацніўся ціск на незалежныя медыі і журналістаў. Гэта адбывалася, нягледзячы на ​​дэкляраваны ўладамі курс на лібералізацыю і дыялог аб правах чалавека з Еўрасаюзам і ЗША. Сярод асноўных падзей і тэндэнцый 2018 г. можна вылучыць наступныя: — змяненне заканадаўства ў сферы СМІ... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 2 (61) 2019

Электронны бюлетэнь

Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш за тое, улады доўгі час увогуле адмаўлялі сур’ёзнасць захворвання. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка называў пандэмію «псіхозам» і «інфадэміяй» і заклікаў Мінінфарм і сілавыя структуры... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 3 (59) 2019

Электронны бюлетэнь

Блогер Андрэй Павук з раённага цэнтра Акцябрскі (Гомельская вобласць) атрымаў на свой адрас пагрозы пасля таго, як звярнуўся ў суд з позвай да супрацоўнікаў міліцыі. Ён патрабаваў ад іх кампенсацыю маральнай шкоды за затрыманне ў сакавіку па падазрэнні ў ілжэмініраванні. 24 верасня, напярэдадні разгляду... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 1 (60) 2019

Электронны бюлетэнь

Становішча ў галіне СМІ ў 2019 годзе было неадназначнае. З аднаго боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 1 (63) 2021

Электронны бюлетэнь

2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 3 (62) 2020

Электронны бюлетэнь

Выбары прэзідэнта Беларусі былі прызначаныя 8 траўня і скончыліся 9 жніўня 2020 года. Пасля абвяшчэння Цэнтрвыбаркамам іх афіцыйных вынікаў у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія жорстка ўціскаліся сілавымі структурамі. За першыя тры дні былі затрыманыя больш за 7 тысячаў чалавек. Шмат хто з... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 2 (58) 2019

Электронны бюлетэнь

Становішча ў галіне СМІ ў першай палове 2019 года было неадназначным. З аднога боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з другой – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, што падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не... More »

pdf

СМІ ў Беларусі 1 (57) 2019

Электронны бюлетэнь

У канцы 2018 г. галоўнаму рэдактару вядучага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY Марыне Золатавай было двойчы адмоўлена ў задавальненні хадайніцтваў пра спыненне крымінальнага пераследу па «справе БелТА». Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай па гэтай справе. Галоўнаму рэдактару TUT.BY ставяць... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org