be
pdf

Слова Жыцця 5 (534) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Жанчыны заўсёды былі з Езусам, стаялі пры Ім сцяной. Яны былі Яму верныя, адданыя, глядзелі на Яго дзеянні і слухалі кожнае слова... Кожны раз, калі чытаем Евангеллі, напэўна, можам заўважыць, што жанчыны прадстаўлены ў іх значна лепш, чым мужчыны. Вось вучні спрачаюцца паміж сабой, хто з іх зойме пер- шае месца побач з Езусам. Але калі прыходзіць час выпрабавання, тыя баяз- ліва ўцякаюць. Мукам і смерці Езуса спадарожні- чаюць ужо толькі жанчыны, за выключэннем любімага вучня – Яна. Жанчыны верна стаяць пад крыжом, трываюць да самага кан- ца. А пасля яны першымі сустракаюць уваскросла- га Пана. Жанчыны пера- конваюць устрывожаных вучняў, што Езус сапраўды ўваскрос. Затым на старонках Святога Пісання можам убачыць сустрэчы Езуса з жанчынамі, часта ў вель- мі дзіўных сітуацыях. На- стаўнік з Назарэта абара- няе жанчыну, схопленую на пралюбадзействе, а мужчын, якія яе абвінавачваюць, увогуле высмейвае (параўн. Ян 8, 1–11). За- вязвае размову з сама- ранкай, што абсалютна супярэчыла яўрэйскім звычаям. Таму евангеліст Ян сцвярджае, што вучні Езуса былі ў разгубленасці, што Ён размаўляў з жанчынай (параўн. Ян 4, 27). Езус таксама выклікае здзіўленне фарысеяў, калі дазваляе грэшніцы ца- лаваць Яго ногі, намашчваць іх алеем і выціраць валасамі. Прамаўляючы памятныя словы: “Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла” (Лк 7, 47), – ставіць лю- боў загубленай жанчыны вышэй за веданне закону гордых фарысеяў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-03-08
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2020 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org