be
pdf

Слова Жыцця 21 (456) 2016

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Падышоў да канца Надзвычайны юбілей міласэрнасці. Бачным знакам ласкі гэтага года былі Брамы міла- сэрнасці, адкрытыя ва ўсім свеце, у тым ліку і ў шасці святынях нашай дыяцэзіі. Вернікі пілігрымавалі да іх, каб выразіць сваю веру ў Збаўцу, памаліцца і атрымаць адпусты. Абвяшчаючы Юбілейны год, папа Францішак хацеў, у першую чаргу, ахінуць нас у любоў Бога, адсланіць аблічча міласэрнага Айца, указаць на Яго адказнасць за кожнага чалавека. Для гэтага неабходна было адкрыцца на таямніцу Бога, які ў Езусе Хрысце, у Яго жыцці і навучанні, пакутах, смерці і ўваскрасенні сапраўды прагне дабра для нас і хоча бачыць усіх шчаслівымі, напоўненымі радасцю і супакоем. Святы Айцец прыгадаў, што міласэрнасць Бога ніколі не была таннай суцехай ці агульнавядомым прыплюшчваннем вока на людскую слабасць і грэх. Яна таксама не з’яўляецца адабрэннем нашых заган. Гэта вызваленне і збаўленне чалавека, таму што Бог не лічыць сябе трыумфатарам, пакуль не ўчыніць так, што праз спачуванне і міласэрнасць знікне грэх і будзе пераможана непрыязнасць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2016-11
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2016 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org