- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім прадастаўніка Папы сустракалі сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Махэр Шамас, старшыня Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а таксама супрацоўнік службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У Мінск прыбыў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. З аэрапорту Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Мінску, якая з’яўляецца дыпламатычнай місіяй Святога Пасаду ў Беларусі і рэзідэнцыяй прадстаўніка Папы ў нашай краіне. 21 мая Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупанаміната Антэ Ёзіча.