- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кастрычніку вернікі асаблівым чынам бяруць у рукі пацеркі ружанца і звяртаюцца да Пана праз заступніцтва Яго Маці. Гэтая малітва з’яўляецца адной з найбольш папулярных у свеце сярод людзей простых і адукаваных, духоўных і свецкіх. Кожнае “Вітай, Марыя” адмервае час і з’яўляецца чымсьці тыпу духоўнай мелодыі, якая суцішвае розум і пачуцці. Разам з тым, цэнтр сваёй душы чалавек стараецца адкрыць на Божага Сына. Ружанец – гэта штосьці большае, чым мудрая і эфектыўная медытацыйная тэхніка. Гэта спроба ўвабраць у сябе ўсю сутнасць Евангелля, якое, паступова пранікаючы ў свядомасць, узмацняе веру і набліжае да Бога.