be
pdf

Слова Жыцця 14 (520) 2019

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне” (Іс 61, 10). А калі Ілля быў узяты ў Неба, адразу ж скінуў свой плашч Елісею, і такім чынам дух настаўніка перайшоў на вучня (параўн. 2 Вал 2, 14). У Новым Запавеце нават махры плашча Езуса, кранутыя з верай, перадаюць аздараўленчую моц (параўн. Мк 5, 27–29). Св. Павел шматразова прадстаўляе жыццё ў Хрысце як апрананне ў Яго (параўн. Рым 13, 14; Гал 3, 27), апрананне ў вучня Езуса. Значэнне шкаплера – знака знешняй прыналежнасці да брацтва – сапраўды вялікае. Адна яго частка спускаецца на грудзі, пакрывае сэрца. Гэта азначае, што яно павінна пульсаваць у рытме Беззаганнага Сэрца Марыі. Павінна біцца для Хрыста і для бліжніх, а таксама заставацца адкрытым на натхненне Святога Духа, падобна, як было на яго адкрыта сэрца Маці Божай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-07-14
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2019 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org