- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць пра жыццё, але пасля забыліся і напіліся. Чэрня паспрабаваў успомніць, ці быў ён на Байкале. Па ўспамінах, нейкіх цьмяных, выходзіла, што не быў. (фрагмент)