- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.
Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.
З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.
Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Tytułowe słowo „sam" dotyczy zarówno wiersza, całej książki, jak i nadrzędnej idei, która naznacza i organizuje dorobek poetycki Niaklajeua. Za sprawą słowa-klucza poeta zbliża się do filozofii egzystencjalizmu - głosi ona wszak, że dążenie do prawdy i pragnienie wolności skazują człowieka na duchowe...… More
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў....… More
«14 траўня 2004 году ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасьць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысьціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасьці былі запрошаныя 800 ганаровых гасьцей...… More
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў....… More
Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца...… More
Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што?...… More
— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць...… More
Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край...… More
Лапік зямлі, на якім Тодар Цыркун зляпіў з аполкаў ды фанеры сваё лецішча, дастаўся яму выпадкова. Яшчэ за савецкім часам у міністэрстве фінансаў, дзе ён працаваў рэвізорам, стварыўся дачны кааператыў «Фінансіст», у які Тодар не збіраўся ўступаць, бо лецішча яму без патрэбы было, а Салівей, швагер ягоны...… More
Тадзік слухаў і думаў: «А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?» Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? — а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не...… More