- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня. Так, спачатку была скрыня, потым куфар, а тады ўжо й камода... Скрыню штукавалі з габляваных смаловых (часам дубовых) дошак таўшчынёю ці не 10 мл, ставілі колы з ясеню ці грабу, упускалі замок, прымацоўвалі металёвыя ручкі; скрыню акоўвалі (і для моцы, і для вока!) бляшанымі істужкамі-палосамі. (Фрагмент)