be

Пошук

"zyamlya-nad-belay-rakoy-stsepanyuk-andrey" Вынікі:
Зямля над белай ракой

Зямля над белай ракой


Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Закончыў бельскую «тройку» і беларускі ліцэй у тым жа горадзе. Выпускнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам, бургамістрам, дырэктарам II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай... Болей »

Зямля св. Лукі
pdf

Зямля св. Лукі


Чобат Алесь

„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага... Болей »

Зямля Берасцейская

Зямля Берасцейская


Берасцейшчына — заходнія вароты краіны, цэнтр Беларускага Палесся Яна размясцілася амаль у цэнтры Еуропы на скрыжаванні галоўных шляхоў з усходу на захад з поуначы на поўдзень. Тэрыторыя яе займае 32,3 тысячы квадратных кіламетраў. ' Мясціны тут прыгожыя. На поўначы ўзгоркі і даліны перарэзаны... Болей »

Зямля пад белымі крыламі
pdf epub

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс
Караткевіч Уладзімір

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »

Зямля Ханаан
pdf

Зямля Ханаан

Вершы
Адамовіч Славамір

Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан. Зямля людзей памёрла.... Болей »

Зямля кенатафаў
pdf

Зямля кенатафаў

Апавяданні, артыкулы, эсэ
Янушкевіч Язэп

У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам... Болей »

Зямля крыві

Зямля крыві


Амяльчук Сяргей

"— Тыр-р-ран — выходзь! /— Слуга, што там патрабуюць экстрэмісты? / — Яны патрабуюць дыялогу. / — А дулю не хацят? И без мака! / А мак отдадзим наркоманам /— они нам будут нужны. / Для провокаций и разгона подобных демонстраций. / — Ваша яснавяльможнасьць! / — Ну што там ешчо? / — Прамы эфір патрабуюць."... Болей »

Зямля пад белымі крыламі: Нарыс/ Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць

Зямля пад белымі крыламі: Нарыс/ Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць


Караткевіч Уладзімір

У гэтай кнізе ідзе размова пра прыроду роднага краю, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэтыя творы У. Караткевіча пра любоў да Айчыны. Гета кніжка пра Беларусь і беларусаў, пра нашу культуру, побыт, нашу гісторыю і нашу прыроду. Пра ўсё звычайнае, звыклае, набытае... Болей »

Зямля N 1/2002

Зямля N 1/2002

гісторыка-культуралагічны часопіс

Не, я ніколі не лічыў і не мог уявіць сябе іранцам — але ты не пакідаў мне часу сказаць пра гэта, ты не жадаў гэтага чуць, бо ты аплакваў страту Любай Радзімы, і нават калі твая скруха не была перабольшаная, калі ты пакутаваў нават больш, чым імкнуўся паказаць, — ты надта рана пачаў прымяраць да сябе... Болей »

Зямля Наваградская = Ziemia Nowogródzka № 0

Зямля Наваградская = Ziemia Nowogródzka № 0

Гісторыка-літаратурны часопіс

Старажытны і адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Тут перапляліся гісторыя і сучаснасць, легенда і быль. Зямля Наваградская — гэта адначасова балады пра вялікіх князёў, таямнічых свіцязянак — і бадзёрыя рапарты аб надоях малака ў калгасах гераічны эпас аб Гражыне, паўлегендарныя касіянеры — і савецкая... Болей »

Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс
Караткевіч Уладзімір

Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны.... Болей »

Зямля дзяцей нашых

Зямля дзяцей нашых

Раман
Гаўрылкін Леанід

Гэта раман пра беларускіх меліяратараў. Пачуццё вялікай адказнаоці перад уласным сумленнем, перад народам, урэшце, перад часам характэрна для кожнага героя кнігі. Але адны з іх жывуць больш сённяшнім днём, другія ж дбаюць пра заўтрашні, клапоцяцца пра зямлю дзяцей нашых. У спрэчках, часам канфліктных... Болей »

Зямля стаіць пасярод свету...

Зямля стаіць пасярод свету...

Беларускія народныя прыкметы і павер’і

Як прадказаць надвор’е і ўраджай, як засцерагчыся ад хваробы і ад «благога вока»?.. На гэтыя і на безліч іншых пытанняў адказваюць прыкметы і павер’і — частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў. Гэтая кніга — першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці... Болей »

Зямля і космас Язэпа Драздовіча

Зямля і космас Язэпа Драздовіча


Малаш Юрась

"Будзець час, прыйдзець той час, што і ў нашай абнехаенай краіне затітуць гайна дзіўныя кветкі, і хараства прыйдзець час. Мы аджывем свой век, нас не будзе, але пасля нас знойдуцца людзі, іх пашлець Бог і вьідасць новае пакаленне народу на пакрасу жыцця”. Гэтыя прарочыя словы напісаў у 1913 годзе Язэп... Болей »

Зямля як тэкст, альбо Валгаград, Сталінград, Царыцын
epub

Зямля як тэкст, альбо Валгаград, Сталінград, Царыцын

З нізкі апавяданняў «На кручку»
Казько Віктар

А можна і наадварот, з галавы на пуп і з пупа на галаву. Атрымліваецца аднолькава – у прасторы, але не ў часе. Тое ж самае, што шклом па камені ці каменем па шкле. Але ўсё ж нешта замінае гэтай відавочнай бясспрэчнасці. Ёсць у ёй нешта прымружана-мудрагелістае, хітрае. Накшталт: колькі будзе двойчы два?... Болей »

Зямля Фердынанда
epub

Зямля Фердынанда

Аповесць
Карамазаў Віктар

Нідзе, толькі тут і нідзе больш, толькі ў Багданаве, у роднай вёсцы, у маёнтку яшчэ з Мамай, з Татам, – абодвух усё жыццё, з маленства, пісаў і называў з вялікіх літар – Фердынанд мог прызнацца: “Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцём і цешыцца з таго, што Бог дае мне.... Болей »

Мая зямля

Мая зямля

Песні Мікалая Ігнатюка

Mikołaj Ignatiuk /ur. wi 1931 roku/ - rolnik i jednocześnie animator kultury w swoim środowisku, wielki miłośnik i propagagator ludowiej muzyki białoruskiej. Całe swoje twórcze i bogate duchowo życie związał z rodzinna wsią Ryboły, leżąca na trasie Białystok - Bielsk Podlaski, w pobliżu rzeki Narew.... Болей »

Новая зямля

Новая зямля

паэма
Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана... Болей »

Новая зямля
mp3

Новая зямля


Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана... Болей »

Мінская зямля
pdf

Мінская зямля

паэма
Клышка Алесь

"Мінская зямля" – гэта маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія. Алесь Клышка пра гісторыю напісаньня гэтае кнігі: "У жыцьці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі трэба падвесьці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org