- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Можа быць, самым калярытным і ад таго запамінальным пэрсанажам у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму быў студэнт журналістыкі Алесь Суша. Прынамсі яго майстроўцы згадваюць найчасьцей. Пра асаблівы Сушаў вобраз кажуць і Гэнік Лойка і Сяргей Кныш і Лявон Вольскі. Суша ў Майстроўні быў вельмі яскравы... Болей »
Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою? Алена: “Быць самім сабой -- сэнс. А вось што б гэта значыла канкрэтна для... Болей »
Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца “ўгнаць паравоз у Штаты”, усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі... Болей »
У гэтай сямейнай пары літаральна ўсё нетыповае. Югася Волкава, якую ў Майстроўні ведалі з прозьвішчам Касянюк, ня лічыць Майстроўню цудам. Мабыць таму, што яе ўласная беларуская сьведамасьць праявілася зусім незвычайным чынам. Але пра гэта пазьней. Югася мяркуе, што ўнікальная ў сваім часе, напачатку... Болей »
У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё вызначылася аднойчы і назаўжды. Як і ў выпадку з нараджэньнем Беларускай Майстроўні, гэта адбылося трыццаць гадоў таму, і таксама дзякуючы выпадковаму зьбегу абставінаў. Напачатку 1980-х Віктар сьвядома ішоў у палітыку (натуральна, падпольную), а прыйшоў у Майстроўню.... Болей »
Трыццаць гадоў таму на Каляды ў Беларусі нарадзілася першае публічнае аб’яднаньне, але ўсё выглядала так, быццам яно ўзьнікла ніадкуль, на голым месцы. Ніхто Майстроўню наўмысна не задумляў і не ствараў, яна паўстала сама і пачала імкліва пашырацца, гуртуючы вакол беларускай ідэі самых розных людзей.... Болей »
Мая памяць захавала нязвыклы абразок – яшчэ з падлеткавых часоў. У Менску на плошчы, якая тады называлася Цэнтральнай, я бачыў збой маладых людзей, што сьпявалі й танчылі ад захапленьня. Пасярод лета ўпярыў дождж, проста сьцяна дажду! Дзяўчаты і хлопцы паскідалі абутак ды кружылі басанож па калюгах у... Болей »
Трыццаць гадоў таму, калі менскія студэнты стварылі на ўнівэрсытэцкім філфаку Беларускую Майстроўню, адносіны выкладчыкаў да гэтага нефармальнага аб’яднаньня былі розныя. Нехта падтрымліваў, нехта перашкаджаў, а большасьць трымалі нэўтралітэт. Пры гэтым выкладчыкі для нас у тыя часы былі, па-сутнасьці... Болей »
Людзі, якія трыццаць гадоў таму прыходзілі ў Беларускую Майстроўню, былі настолькі розныя паводле характараў і мадэляў паводзінаў, што міжволі ўтваралі сабою праекцыю грамадзтва. Нечым гэта нагадвала папулярную тады ўтопію пра перасяленьне ўсіх сьвядомых беларусаў на няжытлую выспу. Вось сабраліся беларускамоўныя... Болей »
Напэўна ж беларуская ідэя за савецкім часам не ўключала ў сябе нічога такога адмысловага, “толькі для дарослых”, каб прыштампаваць яе: “дзецям да 16-ці ўваход забаронены”. Тым ня менш, пячатка забароны на ёй адчувалася. Нездарма тагачасны дасьціпнік параўнаў беларускую мову з сэксам, маўляў адносіны... Болей »
Беларускую Майстроўню трыццаць гадоў таму стваралі студэнты розных менскіх вышэйшых школаў. Можна дапусьціць, што сярод іх, захопленых гісторыяй, культурай і мовай, будзе шмат гісторыкаў. Але гісторыкаў сярод заснавальнікаў не было. Пераважалі мастакі, філёлягі, журналісты, да іх далучаліся матэматыкі... Болей »
Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці. Сапраўды, шмат хто мяркуе, што прычынай нашай незалежнасьці стаў развал... Болей »
Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас... Болей »
Калядны цуд 1980 году, калі быццам з паветра ўзьнікла першая нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня, можна лякалізаваць да аднаго шчасьлівага выпадку, які здарыўся ў нацыянальным мастацкім музэі, дзе Вінцук і Арына Вячоркі спаткаліся з маладой кампазытаркай Ларысай Сімаковіч. Арына:... Болей »
“Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балот”, -- пісаў пра Палесьсе і ўласнае паходжаньне расейскі клясык Фёдар Дастаеўскі. Для многіх у свой час гэтая фраза стала парадаксальным адкрыцьцём. Настолькі няпроста было стасаваць вобраз сталічнага аўтара з самым, бадай, архаічным кутком Беларусі. Я ўявіў сабе гэтую... Болей »
Праўдаў, як вядома, шмат. У кожнага свая. Бо на тыя самыя рэчы мы глядзім па-рознаму. Адна на ўсіх толькі ісьціна. Дзень за днём людзі жывуць у сьвеце многіх праўдаў, адмаўляюць адзін аднаго або прыстасоўваюць сваю праўду да праўды іншага ці да праўды большасьці, і расчароўваюцца. “Нашы часы – часы агульнай... Болей »
Нядаўна ў інтэрнэце агульную ўвагу прыцягнуў фотарэпартаж пра літоўскіх падпольшчыкаў савецкага часу. У сваім доме пад Коўнам яны выкапалі глыбокі падвал, зрабілі там друкарню і тыражавалі нелегальную літаратуру. Адбывалася тое трыццаць гадоў назад, а называўся рэпартаж “Як яны развальвалі Савецкі Саюз”.... Болей »
Беларуская Майстроўня настолькі “выпала з памяці” за гэтыя трыццаць гадоў, што мастак Анатоль Бяляўскі не адразу й зразумеў, пра што гаворка – ці пра іхную студэнцкую кампанію ў тэатральна-мастацкім інстытуце, ці пра першае нефармальнае аб’яднаньне моладзі – тэму нашай сэрыі перадач. Анатоль: “Можна... Болей »
Згадваючы раз за разам, як у Беларусі трыццаць гадоў таму зьявілася Майстроўня і пачаўся нацыянальны рух, я адчуваю і спрабую намацаць яго прычыну – гэты сымбіёз самаўсьведамленьня і абвостранага пачуцьця несправядлівасьці, мовы і гісторыі, мастацтва і філялёгіі, з чаго ўрэшце й нараджаецца прадуктыўнае... Болей »
У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім... Болей »