- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга Насты Кудасавай “Маё невымаўля” напоўненая залацінкамі новых словаў, як акварыюм залатымі рыбкамі: нізкімныя ночы, ехаць чалавекаспынам, у вачах сабакі невыгаўкны сьвет. Што прымушае яе ствараць свой уласны слоўнік? Самая арыгінальная сучасная паэтка – госьцяй перадачы. ... Болей »
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь… Сямідзесяцігадовы юбіляр Мікола Купава – госьцем перадачы. ... Болей »
Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі... Болей »
Днямі ў Менску скончыў працу Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў беларускай культуры, у якім браў удзел Арнольд Макмілін. Ён аўтар літаратуразнаўчых манаграфій пра беларускую літаратуру на эміграцыі, пра беларускае пісьменства ХХ стагодзьдзя, а неўзабаве выйдзе ў сьвет яго кніга пра маладую беларускую паэзію... Болей »
У нядаўнім “Кніжным арсэнале” ў Кіеве бралі ўдзел і беларускія пісьменьнікі ды выдаўцы. Чаму беларускае кнігавыданьне выглядае блякла на тле кнігавыданьня ўкраінскага? Чаму раман на беларускую тэматыку стаў бэстсэлерам у Польшчы і ва Ўкраіне, але застаецца невядомым беларускаму чытачу? Госьцяй перадачы... Болей »
Ці здольныя на моўны ўчынак – валявы акт дзеля мовы – першы прэзыдэнт Беларусі, першы нобэлеўскі ляўрэат і ўласна беларускі народ? Госьцем перадачы – аўтар кнігі “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам”. ... Болей »
Падчас нядаўняга візыту ў Ватыкан кіраўнік Беларусі падараваў Папу Рымскаму копію Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Што гэта азначае на мове дыпляматыі, колькі існуе копій нацыянальнай сьвятыні беларусаў, і чаму ніводная зь іх не супадае з арыгіналам па сваіх памерах? Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. ... Болей »
Ён першым у беларускай літаратуры напісаў гістарычныя раманы пра стварэньне БНР і БССР, дзе бальшавіцкія дзеячы, чыімі імёнамі па сёньня называюцца сотні вуліц па ўсёй Беларусі, выглядалі далёка не героямі. Дзякуючы яму, да чытача прыйшла “Старажытная Беларусь” Міколы Ермаловіча і “Споведзь” Ларысы Геніюш.... Болей »
Анатоль Санаценка пасьля пяці кніг па-расейску перайшоў на беларускую мову – нядаўна выйшла ў сьвет яго першая “роднамоўная” кніга. Па словах Анатоля, толькі па-беларуску ён можа сумаўляцца са сваімі героямі і продкамі, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пісьменьнік і рэдактар “Бабруйскага кур’ера”... Болей »
Выйшла ў сьвет кніга пра Эльжбету Смулэк (Эльжбету Смулкову) — першага амбасадара Польшчы ў незалежнай Беларусі і пажыцьцёвага пасла беларушчыны ў Варшаве. Аўтар кнігі Валер Каліноўскі — госьцем перадачы. ... Болей »
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму? Аўтарка альбому — госьцем перадачы. ... Болей »
Уладзімеру Някляеву неўзабаве спаўняецца 70 гадоў. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія палітыкі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Напярэдадні юбілею з творцам пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
У брэжнеўскія часы ён публічна пратэставаў супраць карнай псыхіятрыі ў СССР. Пазбаўлены працы і сродкаў для існаваньня, шукаў падтрымкі ў акадэміка Сахарава. Дзесяцігодзьдзямі пісаў “у стол”. У “Беларускім кнігазборы” выйшла “Выбранае” пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы – укладальнік... Болей »
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага... Болей »
Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі.... Болей »
Брытанскі часопіс The Economist параўнаў Францішка Скарыну з Марцінам Лютарам. Што мусіць ведаць пра беларускага першадрукара заходні чытач, і чаму найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі – ордэн Скарыны – патрабуе “рэдагаваньня”? Госьцем Міхася Скоблы "Вольнаяй студыі" – скарыназнавец Вячаслаў Чамярыцкі.... Болей »
14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той... Болей »
Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя".... Болей »
4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя"... Болей »
У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы... Болей »