- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., яднаюцца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.... Болей »
Бацька прыйшоў. -- На парозе прысеў, -- З працы нібыта вярнуўся дахаты. -- – Што ж ты адрокся, сынок, як і ўсе? -- Што ж не адведаеш таты? -- – Помніш, -- Маленькім хапаўся за руль, -- Сынку, -- Бялявы, як сонейка... -- I не схапіцца за -- «Тата, даруй!..», -- Як за саломінку... -- Дзе ж тваё поле --... Болей »
Лірычная гераіня новай кнігі Галіны Каржанеўскай — наша сучасніца, працаўніца, маці. Яна вылучаецца цэльнасцю характару, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абвостраным пачуццём справядлівасці і душэўнай чысціні. Паэтэса піша пра складанасць чалавечых узаемаадносін, пра хуткаплыннасць часу, пра ўсёпераможнае... Болей »
Свой «новы сусвет» малады паэт Андрэй Аляксандраў прыдумаў сам, і гэты сусвет «вісіць люстраною кропляй над пашчай нябыту». Надзіва, усё вельмі проста. Для таго, каб трапіць у абладу высокіх пачуццяў і рамантычна-ўзнёслых летуценняў, творца «моўчкі здзьмухвае пыл з новага аркуша паперы». У бясконцай... Болей »
Алесь Барскі (сапраўдн. Аляксандар Баршчэўсні) нарадэіўся 2 лістапада 1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне. Пасля атрымання сярздняй адукацыі вучыўся ў сельскагаспадарчай шголе ў Бельску-Падляшскім, на ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсах у Любліне (І949-І95І), штудзіраваў расійскуг філалогію ў Лодзінскіы... Болей »
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны... Болей »
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя... Болей »
Кніга Галіны Сутула, журналісткі з Глыбокага, - своеасаблівы падарунак сваім землякам. Гэта ім яна дасылае шчырыя, спагадлівыя, праніклівыя словы. 3 імі яна жыве адным жыццём і таму ўмее параіць у цяжкую хвіліну, падтрымаць словам любові і па-добраму пасміхнуцца з недарэчнага і смешнага ў сваіх замалёўках... Болей »
У кніжцы змешчаны артыкулы аўтара, у якіх апісаны факты, падзеі, мерапрыемствы ў жыцці беларускага грамадства на ніве беларускага адраджэння на мяжы ХХ і ХХI стагоддзяў. Пададзены як бы факталагічны зрэз жыццядзейнасці беларускага грамадства ва ўмовах навязанага беларусам так званага двухмоўя, адкрытай... Болей »