- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні.... Болей »
У зборніку друкуюцца апавяданні беларускіх празаікаў, чые творы заваявалі папулярнасць у маладых чытачоў. Тэматыка зборніка адлюстроўвае круг праблем, якія хвалююць моладзь — тут змешчаны апавяданні пра непарушную сувязь пакаленняў, пра імкненне знайсці адказ на вечныя пытанні жыцця, роздум аб роднай... Болей »
Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей... Болей »
У брашуры разглядаюцца творы беларускай прозы «вясковай» тэматыкі, якія напісаны ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў, раскрываюць праз вобразы герояў самыя надзённыя праблемы жыцця сучаснай вёскі: любві да зямлі, беражлівыя адносіны да прыроды, стварэнне гісторыі вёсак, захоўванне памяці аб тых, хто арганізоўваў... Болей »
Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоўніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных... Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы.... Болей »