- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Тры ісціны Аляксея Карпюка - парадак, сумленнасць, праўда. Да 100-годдзя пісьменніка". Відэалекцыяй-імправізацыяй літаратуразнавец, паэтка Ала Петрушкевіч працягвае цыкл "Адкрытых лекцый падчас пандэміі" з Цэнтру гарадскога жыцця. 14 красавіка, Беларусь адзначае 100-годдзе з дня нараджэння гарадзенца... Болей »
Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (Walter von der Vogelweide; каля 1170 – каля 1230), сярэдневяковы нямецка-аўстрыйскі паэт-мінэзінгер, родам з Вены; самы знакаміты прадстаўнік сярэдневерхненямецкай літаратуры; незаможны вандроўны рыцар. Выйшаўшы далёка за межы прыдворнай паэзіі, ствараў пейзажную і любоўную... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »
«Тры старонкі з легенды» — дакументальная аповесць пра беларускую дзяўчынку Надзю Багданаву, удзельніцу партызанскага атраду, смелую, кемлівую, нязломну. Надзя Багданава – не збіральны вобраз, а партрэт канкрэтнай асобы. Кніга адрасаваная дзецям і моладзі і распавядае пра дзяцінства, апаленае вайной.... Болей »
Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць... Болей »
"Грэчка, і авёс - важкія, зярністыя. I ўсё гэта з махнатымі, прыгожымі кветкамі разам - усё так, як яму, Кукарэшку, падабаецца. Навокал пезвычайныя птушкі важна так ходзяць, клююць нешта, каляровымі хвастамі трасуць. I ўсе на курак-рабак падобныя, толькі значна прыгажэйшыя..."... Болей »
19 снежня 2007 г., у дзень Святога Мікалая, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы г.Мінска адбылася літаратурная вечарына “Тры Міколы”, прысвечаная творчасці мастака Міколы Бушчыка, паэта Міколы Шабовіча і паэта і кампазітара Міколы Яцкова. Шматлікія наведвальнікі мелі магчымасць убачыць своеасаблівыя... Болей »
У сусветна вядомым рамане «Тры таварышы» Э. М. Рэмарк (1898-1970) з вялікай лірычнай сілай паказвае жыццё далёкіх ад палітыкі людзей — былых франтавікоў, якія спазналі горыч расчаравання. Нягледзячы на падкрэслена аб'ектыўны тон апавядання, аўтар сцвярджае, што ва ўсім гэтым вінаваты той грамадскі лад... Болей »
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў... Болей »
"Тры свечкі" — сімвал веры, сардэчнасці, справядлівасці. Зборнік склалі лепшыя вершы Расціслава Бензярука, напісаныя у 90-ыя гады, пра зямлю родную, яе гісторыю, цудоўны народ, мілую і шчодрую прыроду. Зборнік адрэдагаваў на грамадскіх пачатках Алесь Каско... Болей »
Кнігу склалі вядомыя творы класіка англійскай літаратуры «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» і «Сон у Іванаву ноч».... Болей »
Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра... Болей »
Аповесць “Тры жыцці княгіні Рагнеды” малюе постаць знакамітай полацкай князёўны, якая намагалася адпомсціць князю Уладзіміру за забойства бацькоў і братоў. Раман “Пагоня на Грунвальд” прысвечаны разгрому Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламі палякаў, беларусаў, літоўцаў у 1410 годзе.... Болей »
Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца... Болей »
Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць... Болей »
Адлегласць паміж могілкамі пры царкве Міколы Цудатворца ў Качаках, дзе знаходзіцца сямейны некропаль Талстых, і магілаю Льва Талстога ў Яснай Паляне складае прыкладна тры вярсты. Пры жыцці пісьменніка яе пераадольвалі пехатой. Альбо конна: верхам на жарабцы, як сам гаспадар Яснай Паляны на сваім любімым... Болей »
Першым, да каго звярнуўся з пытаннем, – вышэзны худы дзядзька ў капелюшы, балонневым плашчы (такія даўно не носяць) і кароткіх гумовых ботах балотнага колеру. На вачах круглыя акуляры з паламанай дужкай (такія трапляюцца на фотаздымках першай паловы мінулага стагоддзя). Мужчына ішоў насустрач і нешта... Болей »
Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія... Болей »
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Дзякуючы дарадцам праграмы «Мaю прaвa» – прафесійным юрыстам і адвакатам – вы даведаецеся пра свае правы. Як развязаць канкрэтнае прававое пытанне? Дзе шукаць праўды, калі цябе падманула... Болей »
«Беларуская ніва» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, неафіцыйны орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася на беларускай мове 3 разы на тыдзень у Вільні з 18 лістапада 1925 да канца 1926. Працягвала праграму газеты «Беларуская доля». Рэдактар-выдавец Я. Марцінеўскі, фактычны... Болей »