- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе — творы Сяргея Грахоўскага, якія не ўключаліся ў ніводную з ягоных прыжыццёвых кніг. Да глыбіні душы ўзрушваюць артыкулы-ўспаміны пра трагічныя лёсы творцаў у 1930-я, пра асабіста перажытае паэтам у ГУЛАГаўскім пекле. Шмат новага пра гісторыю Бацькаўшчыны «даведаецца чытач з элегіі «Мястэчка... Болей »
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных... Болей »
І ў новай кнізе вершаў Сяргей Грахоўскі верны сваім жыццёвым прынцыпам і перакананням — клопатам за лёс Зямлі і чалавека на ёй. Аўтар улюбёны ў хараство родных прастораў, у сумленных, добрых, шчырых і шчодрых людзей, балюча рэагуе на негатыўныя з’явы ў жыцці, веруе ў справядлівасць, розум і дабро. Апрача... Болей »
Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі».... Болей »
"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе."... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра... Болей »
Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік.... Болей »
Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.... Болей »
Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір... Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір... Болей »
Новы зборнік лаўрэата Дзяржўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі... Болей »
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў... Болей »
Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская... Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая... Болей »
Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага— своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу. Паэма «Ростань... Болей »
Новая кніга Сяргея Грахоўскага — своеасаблівы лірычны дзённік. У ім — роздум, радасці і трывогі пра наш неспакойны час, пра лёс Зямлі і людзей, клопаты пра сумленнасць, чысціню і высакароднасць адносін, споведзь чалавека, які многа пражыў, перажыў і пабачыў. Асобны раздзел складаюць вершы пра некаторыя... Болей »
Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.... Болей »
Вы ўжо, напэўна, пагарталі старонкі альбома. Зірнулі на Мінск з вышыні, палюбаваліся яго шырокімі імклівымі праспектамі, новымі раёнамі, паркамі і скверамі, помнікамі далёкай і блізкай гісторыі. На світанні мой горад плыве ў ружаватай смузе, ажывае, становіцца людным — спяшаецца на заводы і будоўлі... Болей »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».... Болей »