- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спадчына — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 года ў Мінску на беларускай мове. Да 1989 года выходзіў пад назвай "Помнікі гісторыі і культуры Беларусі". З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла... Болей »
Правапіс - люстэрка гісторыі. Беларускія перыядычныя выданні вяртаюць у культурны абыходак лепшае з даўнейшай публіцыстыкі, краснага пісьменства, гісторыяграфіі, што, незаслужана забытае, пылілася ў спратах і спачывала пад цэнзарскім замком. У «Спадчыне» гэтую справу робяць рубрыкі «Скарбніца», «Вяртаецца... Болей »
Замак у Міры ўзнагароджаны дыплёмам заслугі Europa Nostra. У студзені 1994 г. агульнаэўрапейская арганізацыя Europa Nostra («Наша Эўропа») супольна зь Міжяародным інстытутам замкаў абвясьціла сьпіс ляўрэатаў узнагароды Europa Nostra за кансэрвацыю і рэстаўрацыю помнікаў у 1993 г. Дыплём Заслугі быў прысуджаны... Болей »
Пад знакам генацыду. XX стагодзьдзе сталася для Беларусі стагодзьдзем генацыду. Ен доўжыцца ад Першай сусьветнай вайны праз рэвалюцыі і грамадзянскую, праз калектывізацыю, сталінскі тэрор, Другую сусьветную, з дадаткам ахвяраў савецка-фінскай да чарнобыльскай катастрофы і сёньняшняй галечы, якая ўжо... Болей »
Ёсць у Сібіры свой Беласток... Слова «Сібір» амаль заўсёды ў нашай свядомасці асацыюецца з такімі паняццямі, як «катарга», «ссылка», «дэпартацыя» і да іх падобнымі. I дзеля гэтага ёсць падставы, бо з усіх шляхоў, што вядуць у Сібір, дарога катаржнікаў, ссыльных, дэпартаваных — самая пратаптаная за некалькі... Болей »
Пасля 17 верасня 1939 года жыццё ў Заходняй Беларусі стала лепшым: сяляне натхнёна працавалі на сваёй зямлі, былі адчыненыя школы на ррднай мове, у кожнай вёсцы ствараліся клубы ці хаты-чытальні, медыцьшскія пункты, моладзь мела магчымасць паехаць на заробкі ў розныя гарады вялікай краіны Саветаў. У... Болей »
Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага... Болей »
Артыкул «Невядомая калекцыя народных дрэварытаў», напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка... Болей »
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю.... Болей »
Ва ўсе часы, нават у самыя неспрыяльныя перыяды развіцця грамадства, на шчасце, з'яўляліся людзі, здольныя бачыць нешта самае сутнаснае ў жыцці, не траціць гістарычнае перспектывы. Да такіх людзей з поўным правам можна залічыць і Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара... Болей »
Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгародцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц... Болей »
Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс), скліканы дэмакратычным шляхам у Менску ў сьнежні 1917 г., не пасьпеў выканаць свае гістарычнае ролі ў вызначэньні лёсу дзяржаўнасьці беларускага народу. Зьезд быў гвалтоўна разагнаны маскоўскімі бальшавікамі, якія баяліся страціцьуладу і кантроль над Беларусьсю. Дэлегаты... Болей »
Ад часу рэвалюцыі 1917 г. жыцьцё і здарэньня разьвярнуліся так шырока, што нават галаўнейшых частак іх ня магчыма абхапіць. Рашучы ўдар рэвалюцыі зразу разбурыў турму прыгнечаных народаў і адчыніў шырокі шлях да нацыанальнага вызваленьня. На гэты шлях накіраваліся і беларускія масы. Кіраўніцтва рухам... Болей »
Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе... Болей »
Дзень 25 Сакавіка ёсьць нашым найбольшым сьвятам, сьвятам нашае нацыянальнае і людзкое годнасьці. 25 сакавіка 1918 году Беларускі Народ заявіў сьвету, што Ён, а ніхто іншы, ёсьць гаспадаром у сваёй хаце і што Ён, як і іншыя народы цывілізаванага сьвету, уважае волю і нацыянальную незалежнасьць найболынымі... Болей »
Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях)... Болей »
Каб правільна аналізаваць асобныя зьявы з абсягу культуры для пэўнай тэрыторыі, трэба вызначыцца, ці была гэтая тэрыторыя рэальнай структурай, ці можна яе акрэсьліць як рэгіён, што характарызуецца супольнай гісторыяй ужо працяглы пэрыяд часу. Толькі ў такім выпадку можна будзе ажыцьцявіць правільны аналіз... Болей »
Гістарычны агляд пачатку дачыненьняў. Камунізм — ад марксавага празь ленінскі ды сталінскі па хрушчоўскі, а ў гэтым дачыненьні таксама й мао-цзэ-дунаўскі, а нат і тытаўскі — заўсёды праклямуе сваю прынцыповую варожасьць да кажнага нацыяналізму, супрацьставячы яму свой "інтэрнацыяналізм". Выводжаны з... Болей »
Ў 1914 — 1920 гг. У XIII—пачатку XIV ст. землі Літвы й Беларусі склалі аснову Вялікага Княства Літоўскага, калыскі беларускага й літоўскага народаў. Продкі сучасных літоўцаў далі назву насельнікам дзяржавы (іх называлі ліцвінамі), але самі ў сутнасці беларусізаваліся, прынялі старабеларускую мову як... Болей »