- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць... Болей »
Кніга апавяданьняў пісьменьніка і гістрыка Уладзімера Арлова Сны імпэратара была надрукаваная у выдавецтве Мастацкая літаратура ў 2001 годзе. На сторонках выданьня аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будаваць нашу будучыню. У выданьні сабраныя апавяданьні, аповесьці... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага... Болей »
У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім... Болей »
Гэтае выданьне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады ня зьдзейсьнілася, замест яго зьявілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна "Навошта". Мінулай восеньню пра "Сны сасны" ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам. Я паабяцаў Барадуліну... Болей »
Византийское наследие стоит у истоков формирования христианской и письменной культуры на землях Беларуси, Украины и Молдавии (IX–XII в.). В дальнейшем это влияние не было столь непосредственным, но как политический и геокультурный фактор продолжало воздействовать на регион между Балтийским и Чёрным морями.... Болей »
Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс... Болей »
Агні, агні... Шматкалёрна-святочныя, хмельныя, як маладое віно. Цёплы вецер пагойдвае іх і на фіялетавым аксаміце неба, і на цёмна-срэбным люстры завані. А можа, і не вецер, а тысячагалосае «Vive l’empereur!». Портафэраё ззяе ілюмінацыяй. Увесь горад на беразе, а ён стаіць на пірсе. Стаіць, падняўшы... Болей »
- У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне «Жадаю вам». Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся... Болей »
У кнігу вядомага беларускага празаіка ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя часам сталіншчыны ў беларускай літаратуры, а таксама загадцы смерці Я. Купалы, малавядомай і маладаследаванай беларускай эміграцыі, дзеячам народна-вызваленчага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст., якія пакінулі значны след у літаратуры... Болей »
Кнiга беларускага самабытнага паэта Яўгена Прадзядовiча. Паэт, якi жы ў у вёсцы Зембiн i зарана пайшоў з жыцця, пакiнуў пасля сябе нiзку пранiзлiвых, фiласофскiх i лiрычных вершаў. Яўген Прадзядовiч меў адукацыю фiлолага, актора i псiхолага. Працаваў выкладчыкам, псiхолагам, а апошнiя свае гады быў мастацкiм... Болей »
Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага... Болей »
Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка. роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым. хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк... Болей »
У кнігу ўвайшло шаснаццаць песень кампазітара Міколы Яцкова на вершы паэта Эдуарда Акуліна. Паэзія Э.Акуліна вызначаецца пранікнёным лірызмам, тонкім гукапісам, абвостраным адчуваннем глыбінь чалавечых пачуццяў, у падмурку якіх невычэрпны і рэльефны меладызм. Усё гэта прыцягнула ўвагу М.Яцкова, які ўслухаўся... Болей »
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай... Болей »
Прамень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугі, зрабіў снег невыносна бліскучым. Глядзець пад ногі не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавіцай. Уваччу паплылі шэрыя плямы, а разам з імі паплыў, гнаны халоднымі слязьмі, размыты відарыс трактара. Трактар стаяў на ўзлеску, і там таксама... Болей »
У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным... Болей »
Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых... Болей »
Białoruś to kraj w przeciągach Europy. Białorusini mają we krwi sny o utraconej ojczyźnie i wiecznym do niej powracaniu przez podróżnika-Odyseusza. Przynajmniej ci z nas, którzy mieli okazję słyszeć o tym żeglarzu. Tym samym, który, jak wiadomo, pewnego razu omalże nie dopłynął do swojej Itaki, ale nie... Болей »