- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам.... Болей »
“СК” працягвае публікаваць нарыс пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады, “за польскім часам”. У папярэдніх частках* мы распавялі пра кароткі ўзлёт слонімскай каманды WKS 79 pp Słonim (Вайсковы спартыўны клуб 79-га пяхотнага палка). Клуб быў заснаваны 24 чэрвеня 1921 года і адразу спецыялізаваўся... Болей »
Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско) мне казаў: наша гісторыя — побач, толькі трэба яе ўмець шукаць, каб не страціць тое, што яшчэ захоўваецца ў прыватных архівах. І гэта так. Нядаўна мяне запрасіў да сябе ў госці старэйшы слонімскі мастак Пятро Фёдаравіч Бурсевіч, каб я пераглядзеў... Болей »
У 1981-1982 гадах супрацоўнікі Рэспубліканскага музея атэізма і гісторыі рэлігіі ў Гродне (цяпер — Музей гісторыі рэлігіі) правялі шэраг экспедыцый па даследаванні сакральнага мастацтва Гродзеншчыны. Былі даследаваны 128 храмаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх 13 на тэрыторыі Слонімскага раёна. Па выніках... Болей »
У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва. У працах даследчыкаў слонімскай гісторыі гэты факт не згадваецца. А дакументы існуюць! Іх у рукапісным... Болей »
Гісторыя, якая пачалася ў 1990-я гады, можа хутка скончыцца. Мясцовыя ўлады не адмовіліся ад ідэі ўсталяваць у Слоніме помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), слонімскаму старосце, канцлеру вялікаму літоўскаму, буйному дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ. 9 кастрычніка 2018-га Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняў... Болей »
Са слонімцам Вячаславам Сцяпурам я пазнаёміўся ў другой палове 1990-х. Ён тады актыўна друкаваў у слонімскай прэсе артыкулы па гісторыі горада і пра незаслужана забытых землякоў, змяшчаў унікальныя фотаздымкі. Падоўгу размаўлялі. А летам 1998 года ён распавёў мне сваю гісторыю, пра падзеі першых пасляваенных... Болей »
Мяшчане — саслоўе, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім амаль ад самага пачатку яго існавання. Да яго належалі гараджане — рамеснікі, купцы, гандляры, службоўцы магістрату — у сваёй бальшыні людзі адукаваныя. У некаторых гарадах мяшчанамі былі і ўладальнікі зямлі ў іх наваколлі (яны вызваляліся... Болей »
У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На... Болей »
У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра таямнічую згадку пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе, на якіх нібыта адбылася бітва паміж войскам кіеўскага князя Яраслава і войскам літвінаў. Яна сустракаецца ў працах польскіх гісторыкаў XIX ст. і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Аўтары тых публікацый у шэрагу... Болей »
Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць... Болей »
У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына... Болей »
У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у... Болей »
Вось і дачакаліся мы гэтай падзеі. Слонімшчына, нарэшце, мае сваё краязнаўчае выданне! Сціплае, яшчэ ў нечым недасканалае, але зробленае з шчырай любоўю да нашай слонімскай зямлі, да яе гісторыі. Яно з’явілася, дзякуючы намаганням некалькіх краязнаўцаў. Хтосьці з нас жыве ў Слоніме, кагосьці лёс закінуў... Болей »
Гэтая юбілейная дата з’явілася нечакана. Доўгі час даследчыкі спрабавалі вызначыць, якая ж газета на Слонімшчыне была першай? Не выключалася, што гэта — яўрэйскія ці польскія выданні, альбо савецкая “вусная газета” (адзіная ў гісторыі нашага горада). І раптам даведваемся, што не, першай была газета на... Болей »
У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову... Болей »
У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых... Болей »
Дагэтуль працягваюцца спрэчкі: дзе ж быў старажытны слонімскі замак? Раскопкі на Замчышчы каля цяперашняй Опернай вуліцы паказалі, што паселішча там існавала ўжо ў XI стагоддзі. Тым не менш, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун лічыў, што на левабярэжжы Шчары было толькі ўмацаванае гарадзішча, а першы... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны ў Баранавічах выдавалася нямецкая газета, якая пісала і пра Слонімшчыну. На працягу 1916 года яна называлася “Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Нямецкая ваенная газета ў Баранавічах”), а з пачатку 1917-га — “Kriegszeitung von Baranowitschi” У сакавіку 2016 года... Болей »
Як паведамляе афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама, у пачатку траўня дэлегацыя раёна наведала з двухдзённым візітам Ізраіль. Галоўнай мэтай сустрэчы з замежнымі партнёрамі былі перамовы пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац у сінагозе ў цэнтры горада на Савецкай вуліцы.... Болей »