- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дакладах і паведамленнях, якія змешчаныя ў зборніку, раскрываюцца старонкі багатай і непаўторнай гісторыі горада Слоніма і раёна, прысвечаныя гістарычным падзеям, знакамітым людзям, помнікам гісторыі і культуры і вядучым культурным установам. Зборнік прадстаўляе цікавасць для выкладчыкаў і студэнтаў... Болей »
Аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіцамі. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы. Для шырокага... Болей »
Зборнік "Паэтычная Слонімшчына" склалі вершы тых аўтараў, якія сёння жывуць не толькі ў Слоніме і раёне, але i пa-за межамі сваёй маленькай радзімы. Узрост паэтаў самы розны, і па-рознаму складваецца іх жыццёвы лёс. Старэйшаму паэту Анатолю Іверсу споўнілася 87 гадоў. На жаль, пакуль рыхтаваўся гэты... Болей »
Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам... Болей »
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне... Болей »
Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў.... Болей »
Сяргей Чыгрын нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. У 1974 годзе закончыў Хадзявіцкую няпоўную сярэднюю школу, а ў 1977 годзе — тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. Служыў у войску. У 1985 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве... Болей »
У гэту мініяцюрную кніжачку ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, якія сабраў і пераказаў літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын са Слоніма. Задача збірання і апублікавання вуснай народнай творчасці сёння асабліва надзённая. У выніку сацыяльнадэмаграфічных працэсаў адбываецца разбурэнне традыцыйнай... Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »
У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »
У кнізе адлюстравана гісторыя Слонімшчыны ў невялікіх тэкстах, розных фотаздымках і малюнках. Выданне арыгінальнае сваім дызайнам, паліграфічным аздабленнем і задумкай аўтара. Кнігу з цікавасцю пагартаюць і пачытаюць тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »
Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »
Кніга па гісторыі Слонімшчыны ў пытаннях і адказах разлічана на шырокае кола чытачоў. Але ў першую чаргу на тых, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, найперш — гісторыяй слонімскай зямлі. 1. Калі з’явіліся першыя людзі на Слонімшчыне? / Першыя людзі на тэрыторыі Слонімшчыны пачалі з’яўляцца яшчэ... Болей »