- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны.... Болей »
Зеліньскі Ян Вячаслававіч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Плашава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. З 1972 па 1978 гг. вучыўся на біялагічным факультэце БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам БелНДІ аховы раслін, інжынерам-наладчыкам аб'яднання «Аргхарчпрам», выкладчыкам польскай мовы ў Інстытуце... Болей »
У рабоце даследуюцца асноўныя этапы станаўлення беларускага тэатра. яго мастацкія прынцыпы і традыцыі ў рэчышчы развіцця нацыянальнай і гістарычнай самасвядомасці народа. Аналізуецца творчы вопыт майстроў сцэны ў адлюстраванні гістарычнага мінулага, абагульняецца роля тэатра ў сістэме сучаснай мастацкай... Болей »
Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму... Болей »
Поезд спыняўся. Усё павольней стукалі колы пад падлогай. Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар. Неўзабаве амаль усе — з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі — ужо тоўпіліся каля дзвярэй вагона. Яна таксама заспяшалася. Завязала звыкла... Болей »
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё... Болей »
У кнізе Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання пададзены яго выступленні на міжнародных і нацыянальных форумах, артыкулы ў перыядычным друку, інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі. Яны прысвечаны актуальным праблемам дзяржаўнага будаўніцтва, рэфармавання эканомікі, замежніай і ўнутранай... Болей »
У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца... Болей »
Сердзюкоў Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся 19 сакавіка ў вёсцы Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна. Скончыў Бялевіцкую сярэднюю школу з адзна-кай у 1984 годзе і гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў 1991 годзе. Атрымаў чырвоны дыплом. 3 1985 па 1987 год служыў у войску... Болей »