- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны... Болей »
“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае... Болей »
Ён прыехаў у вёску дзённым аўтобусам, вылез апошні, трымаючыся за дзверы, — грузны, успацелы, замучаны дарогаю і перажываннямі, — і стаў там, дзе злез, каля самага аўтобуса, аддыхваючыся, апіраючыся на кіёк, апусціўшы ў прыдарожны пыл каля ног новую сумку. Стаяў прыгорблены, лысы, у акулярах, у белых... Болей »
Беларускія перадачы "Пад знакам Пагоні" зьяўляюцца ў эфіры Радыё Беласток кожны дзень: панядзелак-чацьвер 18:45 - 19:00, пятніца 18:30 - 19:00, субота 18:30 - 18:45, нядзеля 8:30 - 9:00. Prace niemal 20. białoruskich artystów współczesnych można obejrzeć w otwartej podczas XIX Trialogu w Galerii „Krynki”... Болей »
Гэтая гісторыя пачалася тады калі сусветны фінансавы крызіс нібы жахлівае нечаканае цунамі ударыў па ўсіх кантынентах Лопаліся як мыльныя бурбалкі яшчэ ўчора магутныя вялікамоцныя фінансавыя імперыі Банкіры страляліся або рабілі сабе харакіры. Спыняліся заводы Заміралі на будаўнічых пляцоўках вежавыя... Болей »
У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай.... Болей »
Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз... Болей »
Імя паэта Леаніда Пранчака добра вядома хлопчыкам і дзяўчынкам па кнізе «Дзяўчынка беларуска», а таксама па шматлікіх дзіцячых песнях, у тым ліку і славутай «Калыханцы», якая штодзённа гучыць у вячэрняй казцы Беларускага радыё. Лепшыя творы паэта ўключаны ў школьныя падручнікі і хрэстаматыі. Новую кнігу... Болей »
“Пра Кастуся” — так называецца кніга. Малюнкі і афармленне зробленыя маладым мастаком і музыкантам Уладзімірам Дрындрожыкам. Куратар гэтага ўнікальнага праекта — паэт, літаратуразнавец Анатоль Івашчанка. Як вядома, п’еса Караткевіча была напісаная да стагоддзя паўстання. Стваральнікі комікса лічаць... Болей »
Іштван Бібо (1911–1979) – венгерскі палітычны дзеяч, правазнаўца і палітолаг, член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук, міністр урада Імрэ Надзя, які быў звольнены і зняволены за сваю палітычную дзейнасць пасля падзеяў кастрычніка 1956 г. Гэтая невялічкая праца ўяўляе сабой папулярныя нарысы да асвятлення... Болей »
Гэтая кніжка апавядае дзецям у даступнай для іх форме пра гісторыю і занчэнне беларускіх дзяржаўных сімвалаў. «Мы беларусы, наша краіна – Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы – палякі, у Расеі – расейцы. Кожная краіна, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі... Болей »
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных гісторыі літаратурных працэсаў 20—30-х гг. XX ст., а таксама юбілейным датам пісьменнікаў А. Мрыя (VIII), А. Адамовіча, С. Дарожнага, Л. Калюгі, М. Лужаніна (IX) і прымеркаваных да 50-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20-30-х гг. XX ст. Даклады чытанняў - гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі «Узвышаўскія чытанні», прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.... Болей »
Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »
Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні... Болей »
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі... Болей »
Гэтая належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Жыткоў, Барыс. Пра малпачку. / [Перакладчык не адзначаны]. Вільня: Выданьне таварыства беларускае асьветы, друкарня Я. Левіна, 1933. Памеры аркуша: 16,7х11,9 см. Стан добры... Болей »