- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску з нагоды Дня Волі, ня гледзячы на забарону афіцыйнага сьвяткаваньня з боку мясцовых уладаў, беларусы, якія не забылі свае нацыянальныя святыя, ўсклалі кветкі ды мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай Васілю Быкаву, і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. Каля помніка Караткевічу гучалі ягоныя творы.... Болей »
Канец сакавіка, Віцебск і наваколле закіданыя снегам, вясной і не пахне. Дзень Волі–свята, пра якое бальшыня жыхароў Прыдзвіння ўжо і не ўзгадвае, як не ўзгадвае яна пра свабоду ва ўсіх ейных іпастасях. Прымітывізацыя, катастрафічнае спрашчэнне натуральных чалавечых запатрабаванняў не хвалюе ані ўладу... Болей »
Вынік – нішто, працэс – усё. Выдаўшы ўказ № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, у які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць узаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і... Болей »
Палітычная паталогія. 25 красавіка жыхары Віцебскага раёну, як і бальшыня тутэйшага жыхарства пойдзе на выбарчыя ўчасткі, каб абраць дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбары, як і задумана, пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове, што само па сабе інакш як палітычнай паталогіяй не назавеш. Такога выбарчага маразму... Болей »
Не паспелі ад месца трагедыі ад‘ехаць пажарныя і машыны «хуткай дапамогі», як Аляксандар Лукашэнка заявіў, што за выбух адказныя тыя, «каму не падабалася беларуская стабільнасць». Адказы на пытанне: каму не падабаецца беларуская стабільнасць мусіць знайсці следства. Але адказ напрошваецца сам па сабе:... Болей »
«Покліч волі» — грамадска-палітычная газета віцебскага раёна. Заснавальнік і рэдактар: Сяржук Салодкі. Выдадзена пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА Фонд імя Льва Сапегі. Распаўсюджваецца бясплагна. Наклад 290 асобнікаў.... Болей »
5 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый Віцебскай вобласці ў памяшканні Віцебскага еўрапейскага клуба правялі прадстаўнічы форум кампаній, якія ўдзельнічалі ў назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года.Напрыканцы форуму 43 дэлегаты ад кампаній “ За справядлівыя выбары”... Болей »
Сутнасць канфлікту палягае ў тым, што замест абяцаных 15 мільёнаў рублёў за мінулы месяц беларускія будаўнікі атрымалі ўсяго па 5 мільёнаў заробку. І гэтанягледзячы на тое, штопрацаваліда сёмага поту. Пры гэтым работнікі з Расіі за той жа самы аб'ём працы атрымліваюць у разыбольш, што гэтак жа не дадае... Болей »
Пачатак ліпеня багаты на падзеі. Тут табе і прыцягнуты за вушы Дзень незалежнасці, і Купалле, і дзень народзінаў Янкі Купалы, і “ Славянскі базар”… Але да пералічанага, безумоўна, дадалося: з 5-га па 7-га ліпеня ААН, АБСЭ і Еўрапарламент прынялі рэзалюцыі з асуджэннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі... Болей »
«Як гляну на неба, твор рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты стварыў, дык хто ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты пра яго дбаеш?» (Пс 8:4-5) Гэтыя словы псалма добра перадаюць пачуцці чалавека, які, узіраючыся на веліч Божага тварэння, стараецца зразумець, чаму Бог прыдае так... Болей »
У выбарчых працэсах за часамі Лукашэнкі – усё прадумваецца загадзя. Прэзідэнцкія выбары – ўзімку, каб па хатах сядзелі і па плошчах дарма не бадзяліся. Парламенцкія – увосень, каб вышэй баразны бульбаздабыччыкі свой карак асабліва не падымалі. І вось дзіва: не падымаюць, і не бадзяюцца. Дык вось разумныя... Болей »
У дзень выбараў дзеля цікавасці наведаў тры выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне Віцебска, антураж на якіх з савецкіх часоў амаль не змяніўся, хіба прадуктовы асартымент у сталоўках і буфетах для спажывання прагаласаваўшымі быў некалькі лепшым. Галасавалі ў асноўным людзі з савецкім досведам, сярод якіх... Болей »
Апошнія перамогі футбольнай каманды “ БАТЭ” ў гульнях з найлепшымі еўрапейскімі клубамі выклікалі шмат развагаў не толькі ў футбольным асяроддзі, але, як для мяне, сталі сведчаннем нейкіх глыбінёвых невыказных спадзяванняў беларускага народу на еўрапейскую інтэграцыю. Выйшаўшы за рамкі звычайнага спартовага... Болей »
Беларусь застаецца ці ні адзінай постсавецкай краінай, дзе дасёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выдзелены ў календары чырвонай фарбай і адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Нават Расея адмовілася ад ранейшых адназначных уяўленняў пра “кастрычніцкі пераварот”. На нашай жа зямлі час спыніўся, застыў у сваёй... Болей »
Першае, што хочацца зазначыць: год, які пачынаўся з крушэння круізнага лайнеру “Коста Канкордыя”, а завяршаўся хваравітым чаканнем канца свету, скончыўся як і заўжды – Божым нараджэннем і чарговым Новым годам. У сферы палітыкі 2012 год выдаўся ўраджайным на прэзідэнцкія выбары. У сакавіку яны прайшлі... Болей »
Усялякае сапраўднае жыццё патрабуе штодзённых зменаў, развіцця, руху ва ўсіх сферах чалавечае дзейнасці. І калі з гэтага руху выпадае, хоць якая вобласць натуральных чалавечых зацікаўленняў, жыццё, калі і не спыняецца, то завісае, застойваецца. Менавіта стан такога застою перажывае зараз наша краіна.... Болей »
“Нацыянальная памяць прэпаруецца і ачышчаецца ад усіх персанажаў з духам мяцежнасці, паўстанцкай рамантыкі. Ствараецца прарасійская версія беларускай гісторыі, яе героі па вызначэнні не могуць процістаяць уладзе, пагатоў са зброяй у руках. Сімптаматычна, што адзінай дзяржаўнай узнагародай, якую Лукашэнка... Болей »
Любяць тутэйшыя людзі пажаліцца начальству на непарадак і неўладкаванасць навакольнага жыцця. Як дазволілі ім пры камуністах жаліцца, так гэтая жальба дасёння і коціцца. Жаляцца раённым кіраўнікам, дэпутатам, абласному і рэспубліканскаму кіраўніцтву, а канца-краю ў вырашэнні народных праблемаў чамусьці... Болей »
Напачатку акрэслім некалькі актуальных пытанняў, адказы на якія дае інтэрнэт-дослед: рэакцыя улады на сыход Уга; фенаменальнасць гэткага стаўлення да ардынарнай падзеі недзе на краі зямлі; сусветны розгалас; стаўленне да смерці венесуэльскага лідэра тутэйшага грамадства. Страта найлепшага сябра тутэйшага... Болей »
Калі ўсур’ёз успрымаць апошнія заявы кіраўніка дзяржавы наконт мадэрнізацыі эканомікі, то адразу ўзнікае некалькі заканамерных пытанняў: “ Дзе ўзяць грошы? Чаму гэты працэс, які мусіць быць перманентным, раней адбываўся так марудна? Дзе той людскі авангард абвешчанай эканамічнай перабудовы, з новым эканамічным... Болей »