- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
14 лютага ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтру адбылася цырымонія ўганаравання лаўрэатаў прэміі «Люблю Беларусь», якую заснаваў «Малады фронт» тры гады таму. Імпрэза праходзіла пад пільным вокам спэцназаўцаў, аўтобус з якімі быў прыпаркаваны побач з будынкам, а незадоўга да пачатку мерапрыемства затрымалі... Болей »
“Нацыянальная памяць прэпаруецца і ачышчаецца ад усіх персанажаў з духам мяцежнасці, паўстанцкай рамантыкі. Ствараецца прарасійская версія беларускай гісторыі, яе героі па вызначэнні не могуць процістаяць уладзе, пагатоў са зброяй у руках. Сімптаматычна, што адзінай дзяржаўнай узнагародай, якую Лукашэнка... Болей »
"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства... Болей »
З пачаткам святкавання 600-годдзя грунвальдскай бітвы. Падзея ўскалыхнула не толькі віцебскія ўлады ды інтэрнэт, але і тых, у чыёй душы яшчэ жывыя хоць нейкія нацыянальныя пачуцці. Улада атрымала такую гучную поўху, што ейнае рэха, здаецца мне, хоць на нейкі час вярнула яе ў тую рэальнасць, ад якой... Болей »
Падзеі ва Ўкраіне змушаюць да аналізу, развагаў, дзеянняў. Яны чапляюць за жывое кожнага цвярозага жыхара Беларусі. І не толькі тых, хто спавядае дэмакратычныя каштоўнасці, а й тых, хто закансерваваўся ў сваёй абыякавасці. Але найперш уладу і іхніх прыкарытнікаў. Апошніх таму, бо гэтым ёсць, што губляць. Вярніцеся... Болей »
24-га лютага ў Першамайскім судзе Віцебска вынесены вырак Сяргею Каваленку-2 гады 1 месяц калоніі агульнага рэжыму. Два месяцы з іх Каваленка ўжо правёў за кратамі. Паводле версіі абвінавачання, Каваленка ўчыніў чатыры парушэнні, адбываючы пакаранне па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.... Болей »
У выбарчых працэсах за часамі Лукашэнкі – усё прадумваецца загадзя. Прэзідэнцкія выбары – ўзімку, каб па хатах сядзелі і па плошчах дарма не бадзяліся. Парламенцкія – увосень, каб вышэй баразны бульбаздабыччыкі свой карак асабліва не падымалі. І вось дзіва: не падымаюць, і не бадзяюцца. Дык вось разумныя... Болей »
У дзень выбараў дзеля цікавасці наведаў тры выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне Віцебска, антураж на якіх з савецкіх часоў амаль не змяніўся, хіба прадуктовы асартымент у сталоўках і буфетах для спажывання прагаласаваўшымі быў некалькі лепшым. Галасавалі ў асноўным людзі з савецкім досведам, сярод якіх... Болей »
Апошнія перамогі футбольнай каманды “ БАТЭ” ў гульнях з найлепшымі еўрапейскімі клубамі выклікалі шмат развагаў не толькі ў футбольным асяроддзі, але, як для мяне, сталі сведчаннем нейкіх глыбінёвых невыказных спадзяванняў беларускага народу на еўрапейскую інтэграцыю. Выйшаўшы за рамкі звычайнага спартовага... Болей »
Беларусь застаецца ці ні адзінай постсавецкай краінай, дзе дасёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выдзелены ў календары чырвонай фарбай і адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Нават Расея адмовілася ад ранейшых адназначных уяўленняў пра “кастрычніцкі пераварот”. На нашай жа зямлі час спыніўся, застыў у сваёй... Болей »
Першае, што хочацца зазначыць: год, які пачынаўся з крушэння круізнага лайнеру “Коста Канкордыя”, а завяршаўся хваравітым чаканнем канца свету, скончыўся як і заўжды – Божым нараджэннем і чарговым Новым годам. У сферы палітыкі 2012 год выдаўся ўраджайным на прэзідэнцкія выбары. У сакавіку яны прайшлі... Болей »
Усялякае сапраўднае жыццё патрабуе штодзённых зменаў, развіцця, руху ва ўсіх сферах чалавечае дзейнасці. І калі з гэтага руху выпадае, хоць якая вобласць натуральных чалавечых зацікаўленняў, жыццё, калі і не спыняецца, то завісае, застойваецца. Менавіта стан такога застою перажывае зараз наша краіна.... Болей »
Любяць тутэйшыя людзі пажаліцца начальству на непарадак і неўладкаванасць навакольнага жыцця. Як дазволілі ім пры камуністах жаліцца, так гэтая жальба дасёння і коціцца. Жаляцца раённым кіраўнікам, дэпутатам, абласному і рэспубліканскаму кіраўніцтву, а канца-краю ў вырашэнні народных праблемаў чамусьці... Болей »
Напачатку акрэслім некалькі актуальных пытанняў, адказы на якія дае інтэрнэт-дослед: рэакцыя улады на сыход Уга; фенаменальнасць гэткага стаўлення да ардынарнай падзеі недзе на краі зямлі; сусветны розгалас; стаўленне да смерці венесуэльскага лідэра тутэйшага грамадства. Страта найлепшага сябра тутэйшага... Болей »
Канец сакавіка, Віцебск і наваколле закіданыя снегам, вясной і не пахне. Дзень Волі–свята, пра якое бальшыня жыхароў Прыдзвіння ўжо і не ўзгадвае, як не ўзгадвае яна пра свабоду ва ўсіх ейных іпастасях. Прымітывізацыя, катастрафічнае спрашчэнне натуральных чалавечых запатрабаванняў не хвалюе ані ўладу... Болей »
Калі ўсур’ёз успрымаць апошнія заявы кіраўніка дзяржавы наконт мадэрнізацыі эканомікі, то адразу ўзнікае некалькі заканамерных пытанняў: “ Дзе ўзяць грошы? Чаму гэты працэс, які мусіць быць перманентным, раней адбываўся так марудна? Дзе той людскі авангард абвешчанай эканамічнай перабудовы, з новым эканамічным... Болей »
Пасля Чарнобыля красавік стаў асаблівым месяцам у лёсе Беларусі, але колькі тутэйшых людзей усвядомілі трагізм здзейсненага? Адзінкі. Падаецца, што цывілізаваны свет зрабіў больш высноваў з трагічнай падзеі, чымся мы з вамі. Дарэчы, як і з усяго астатняга, што адбылося ў нашай прамінулай гісторыі. Мала... Болей »
Два гады да "выбараў". Парламенскія выбары прамінулі, як і не было. Абраныя прыўладныя дэпутаты ня могуць скрыць сваёй радасьці. Збылася мара іхняга жыцьця: і пасада высокая, і пашана немалая, і адказнасці амаль нуль. Новага спікера і ягонага намесніка абралі амаль адзігалосна. Праўда, адзін бюлетэнь... Болей »
"У Амэрыку прыйшлі перамены". Амэрыка абрала свайго 44-га прэзідэнта. Чорнаскуры дэмакрат Барак Абама парушыў традыцыі і стэрэатыпы мінулага, каб адчыніць новую гісторыю самай дэмакратычнай краіны Зямлі. Найхутчэй ягоная роля ў гэтых пераменах была ўсё ж другаснай, бо вырашальнае слова сказалі амерыканскія... Болей »
Каталізатар пераменаў. Не пасьпелі прыхільнікі “ элегантных перамог” нацешыцца са стоадсоткавага выніку парламенцкіх выбараў, як сусветны эканамічны крызіс нейкім сваім бокам зачапіў ужо і Беларусь. Аказваецца ёсьць у сьвеце рэчы куды больш важкія, чым улада, і якія гэтай самай ўлады могуць якраз і пазбавіць.... Болей »