- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых... Болей »
На першым заходзе атака сарвалася. Ахапіўшы падковай вышыню, рота спрабавала ўварвацца ў траншэю на самай вяршыні, але не дайшла нават да палавіны схілу. Шквальны агонь нямецкіх кулямётаў паклаў аўтаматчыкаў на голым, умерзлым ад ранішняга марозца, палетку, і так нейкі час паляжаўшы на ветры, яны перабежкамі... Болей »
Аповесць “Пастка на рыцара” рассказвае, як звычайна ў школе раптам з’яўляецца … рыцар. Ён бароніць слабых, пакрыўджаных, вучыць дабру і высакародству. Нечаканая развязка ставіць перад чытачом шэраг важных пытанняў, на якія яму трэба знайсці адказ. Першае каханне і першае прызнанне, першае сутыкненне... Болей »
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру... Болей »
Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца... Болей »
Вы трымаеце ў руках кнігу рэпарцёра, празаіка, перакладчыка Войцеха Пэсткі, якая была адзначана агульнапольскай літаратурнай прэміяй імя Баляслава Пруса, Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Рыгора Скаварады (Украіна), Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Мікалая Гогаля (Украіна). У зборніку выкладзены... Болей »
Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне... Болей »