- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю... Болей »
Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць... Болей »
Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія... Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны... Болей »
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і... Болей »
Тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» выходзіць другім выданнем. Яна аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам Алены Васілевіч: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет» і «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах... Болей »
Тэтралогія Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год).... Болей »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці... Болей »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца... Болей »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс... Болей »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак... Болей »
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае... Болей »
У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музыканты, выдаўцы... Болей »
У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукаў Францыска Скарыны да віленскай "друкарні пана Марціна Кухты", услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звесткі і дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. Вільня і Масква – сучасныя сталіцы дзвюх дзяржаваў. Іх дачыненні ў Сярэднявеччы вызначаліся геапалітычнымі чыннікамі. З аднаго боку, імкненне да лідэрства... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу.У XV стагоддзі Вялікае княства Літоўскае было магутнаю маналітнаю дзяржаваю, хоць у пэўных аспектах па - ранейшаму ўнутрана супярэчліваю. Гэта сярод іншага... Болей »