- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў... Болей »
Мікола Ермаловіч (1921—2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне жамой-тамі беларускіх зямель у XIII ст. і даказаў, што беларусы — аславяненыя балты, а не збалтызаваныя славяне. Пасля Ермаловіча наша гісторыяграфія... Болей »
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага... Болей »
Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”.... Болей »
Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем –... Болей »
Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар... Болей »
Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але... Болей »
Паэт і перакладчык Мікола Яцкаў з-пад Магілева аўтар зборніка вершаў-гімнаў старажытнаму каралеўскаму Кракаву. Менавіта гэтаму месту яго хараству і духу старажытнай польскай сталіцы пяе свае песьні беларускі паэт. Горад, зь якім бяз перабольшаньня зьвязаная таксама і беларуская гісторыя і лёсы многіх... Болей »
Мікола Яцкоў - паэт, перакладчык, кампазітар. Жыве ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёну. Пра сябе Мікола Яцкоў піша: "Нарадзіўся ў горадзе, але жыву ў вёсцы і зусім аб гэтым не шкадую. Тут фантастычныя ўмовы для творчасці, а гэта для меня вельмі важна. Пішу вершы на беларускай мове і песні на вершы іншых... Болей »
У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка - паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з М.Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і... Болей »
У гэтую кніжку ўключаныя найбольш яркія археалягічныя адкрыцьці 1970-1990-х гадоў. Пра большасьць зь іх нашыя суайчыньнікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленьняў сусьветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасьведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спэцыяльнай замежнай... Болей »
Беларускае прафэсыйнае музычнае мастацтва яшчэ вельмі маладое. Яно ня можа пахваліцца агульна прызнанымі выдатнейшымі аўтарамі й творамі. Яно мала ведамае сярод культурных народаў сьвету. Аднак, прычыны тут зусім не ў "маладзіні" беларускае музыкі й не ў адсутнасьці здольных і таленавітых музыкаў, а... Болей »
У пятым выпуску (ён друкуецца раней чарговага) "Беларускага песеннага зборніку" зьмешчаныя (апрача трох рэчаў) арыгінальныя творы, якія напісаныя ці перапрацованыя на харавы склад. Аўтар трымаўся тутака мэты даць больш даступныя рэчы для аматарскага выкананьня, таму некаторыя сьмпевы, што ўзятыя із большых... Болей »
Нарэшце скончаны гэты чарговы (гэтак зацягнуты) зборнік, разьлічаны на самага сярэдняга акардыяністага. Назоў ягоны ўжо даўно склаўся, як "Родныя Матывы", думаю, што лепш і ня трэба. Хай тыя, што граюць, ды іхныя слухачы ўспомняць пра родную зямельку. Вельмі хацелася тут надаць гарманізацыі песьняў больш... Болей »
У другі выпуск "Збору твораў" Міколы Равенскага ўвайшлі літургічныя творы, выяўленыя на сённяшні дзень — "Літургія", "Паніхіда", асобныя малітвы, харавы канцэрт "Малое славаслоуе" ("Слава в вышних Богу"), а таксама пазалітургічныя творы рэлігійнага зместу.... Болей »
Умовы, у якіз разьвівалася беларускае нацыянальнае жыцьцё ў апошніх дзесяцігодзьдзях, сучаснае міжнароднае палітычнае палажэньне, урэшце, пасіленьне барацьбы паміж заходнімі дэмакрацыямі на чале з Амэрыкай і Англіяй і тоталітарным Усходам на чале з Савецкім Саюзам, - усё гэта не засталося бяз уплыву... Болей »
Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка... Болей »
Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара.... Болей »
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку... Болей »
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы.... Болей »