- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры... Болей »
Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы... Болей »
Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма.... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні.... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаны з ёй. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае «сацыяльныя партрэты» магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства XVIII ст., расказвае... Болей »