- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя... Болей »
Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць... Болей »
Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову... Болей »
Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму... Болей »
Эстонскі савецкі часапіс "Вікэркаар“ надрукаваў у сваім травенскім нумары выняткі з лісту 28 дзеячаў беларускай культуры да Міхайлы Гарбачова ў справе паложаньня беларускай мовы і культуры ў БССР (Гл. тэкст ліста ў выданьні: "Лісты да Гарбачова". Лёндан, Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, 1987).... Болей »
Весткі пра сумны стан беларускай мовы і культуры ў Савецкай Беларусі даходзілі на Захад рознымі дарогамі ад даўжэйшага часу. Асабліва шмат спрычыніліся да зразуменьня сур'ёзнасьці лраблемы "саміздатны" "Ліст да расейскага сябра" (Letter to a Russian Friend, London 1979, з паралельным перакладам на ангельскую... Болей »
Цыкл вершаў «Лісты да Юліі» нашага выдатнага земляка Я.Баршчэўскага — гімн сапраўднаму каханню і тым узнёслым, а часам і трагічным перажыванням, што яму спадарожнічаюць. Гэтае выданне — пасмяротнае ў творчай спадчыне дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства ВДУ імя П. М. Машэрава паэта Анатоля... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя... Болей »
Улётка, выдадзеная Варшаўскім грамадзкім камітэтам (Warszawski Komitet Obywatelski) на польскай і беларускай мовах да парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 году.... Болей »
Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за... Болей »
«Listy Śviatych Apostałaŭ» — Vydaviectva Biełaruskaj Relihijna-Adradženskaj Časopisi Źnič, Rym 1974... Болей »
Гэтая Кніга – Надзвычайная. Яна складзена зь лістоў самога Адольфа Янушкевіча, напісаным ім з Сыбіры, дзе ён быў у выгнаньні (1832-1856), да сваёй радзіны і прыяцеляў. Ужо па сыходзе Адольфа Фэлікс Вратноўскі, ягоны калега па слаўным Віленскім унівэрсытэце, сынтэзаваў і тыя Лісты, і тую Эпоху, у якой... Болей »
Jadwiga Mokrzycka urodziła się w Łodzi, ukończyła studia historyczne na Uniwersytecie Warszawskim, od 1935 roku była pracownikiem naukowym w Archiwum Wojskowym i Wojskowym Biurze Historycznym. W 1939 roku zatrudniona została przez PCK, w którym z czasem objęła funkcję Szefa Wydziału I Ewidencji Strat... Болей »
Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах... Болей »
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар... Болей »
"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ... Болей »
У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае... Болей »
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла... Болей »