- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Празе будзе устаноўленая шыльда ў гонар Ларысы Геніюш. Падведзены вынікі конкурсу на найлепшы праект мэмарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Яе маюць устанавіць на доме №7 на вуліцы Гэржманава ў Празе, дзе жыла паэтка да яе зьняволеньня савецкімі спэцорганамі ў 1948 годзе. Пераможцам конкурсу стаў... Болей »
“Ліст, знойдзены на папялішчы”. Прэзэнтацыя кнігі прозы Макса Шчура . 4 сьнежня, у чэскай сталіцы адбылася прэзэнтацыя дэбютнай кнігі прозы Макса Шчура “Ліст, знойдзены на папялішчы”. Нятыповасьць прэзэнтацыі ў тым, што праходзіла яна адначасна з удзелам публікі ў залі і віртуальнай публікі, якая заставалася... Болей »
Дзень Волі ў Празе. Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньняшняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося... Болей »
Літаратурны вечар у Café Sladkovský. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі й перакладчыкамі, якую арганізавала Грамадзянская Беларусь, падавалася пройдзе ў звычайным “піўным” фармаце. Але, нечакана для мяне, яна аказалася сапраўдным літаратурным вечарам. Невялічкі пакой кавярні Sladkovský сваім інтэр'ерам... Болей »
Крывія, ці вяртаньне да каранёў . Як вядома, адным з першых славянскіх плямёнаў, якое вылучыласяся на тэрыторыі сучаснае Беларусі былі Крывічы. Ніхто дакладна не ведае аб паходжанні назову ”Крывічы”, але, паводле меркаваньня гісторыкаў, гэта назва магла ўзнікнуць ад імя ўплывовага чалавека, хутчэй за... Болей »
Пакаленьне і Рэвалюцыя. Калі Аляксандар Казулін заклікаў моладзь, што сабралася на Кастрычніцкай плошчы ў намётавым лягеры, разыйсьціся, у адказ яму выгукнула згоднае, бяз роздуму: “Застаемся!” Пазьней як заклік, так і рашучае жаданьне юнакоў і дзяўчат застацца любым коштам на плошчы сустрэліся з цэлым... Болей »
У Празе адбылося адкрыцьцё клюбоўні беларускае грамады. На прэзэнтацыі прысутнічала блізу 30 чалавек зь ліку эмігрантаў, палітуцекачоў, а таксама грамадзян Беларусі, якія па прыватных ці службовых справах знаходзіліся гэтым часам у сталіцы Чэхіі. Ініцыятарамi заснаваньня беларускае клюбоўні ў Празе сталіся... Болей »
Канец “аксамітнай” дыктатуры. Тое, чаго мы чакалі і адначасова баяліся, адбылося. Беларускі рэжым нарэшце паказаў усім і ўся, што цэтлік “апошняй дыктатуры Эўропы”—гэта не гіпэрбала, а рэчаіснасьць. Напачатку стаяла фальшывае адчуваньне ўласнай бясьпекі: з дапамогай уласнай прапаганды рэжым урэшце сам... Болей »
Выбары бяз Выбару. Фотавыстава. 19 сакавіка - 30 красавіка пройдзе выстава, прысьвечаная прэзідэнтскім выбарам у Беларусі. 19 сакавіка ў 17 гадзін пад патранатам былога прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла і рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў праскім Каралінуме ( Křížová chodba galerie... Болей »
Што дзяліць? Нядаўна, калі я знайшоў землякоў у Празе Чэскай, вельмі ўзрадаваўся, бо сапраўды акрамя расейскай, украінскай ды чэскай мовы тут ня чуў іншай. Раптоўна прыйшла магчымасьць ня толькі паразмаўляць на роднай мове але й пазнаёміцца зь мясцовымі беларусамі, якіх, як я даведаўся, ня вельмі шмат... Болей »
Сустрэча з Андрусём Хадановічам. 29-га ліпеня ў беларускай клюбоўні ў Празе адбылася цікавая сустрэча з паэтам і бардам Андрусём Хадановічам, удзельнікам літаратурнага фэстывалю Месяц аўтарскага чытаньня ў Брно. Людзей у клюбоўню прыйшло больш чым разлічвалі сабраць і таму некалькі чалавек размесьціліся... Болей »
Паважаныя чытачы! Як бачыце, гэты, восьмы нумар нашага выданьня выйшаў зь вялікім, 4-хмесячным спазьненьнем. Галоўная прычына паўзы - гэта (спадзяемся) часовая няздольнасьць некаторых сяброў рэдакцыі поўнасьцю выконваць тэхнічную працу (набор і вярстаньне) - дзеля неадкладных асабістых працоўных абавязкаў.... Болей »
Літаратурная вечарына Альгерда Бахарэвіча. У нядзелю 25га траўня ў Беларускай клубоўні у Празе адбылася сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам. Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар чатырох празаічных кнігаў, удзельнік Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму, шэрагу... Болей »
Дэманстрацыя ў падтрымку байкоту. 30 жніўня 2008 г. беларусы правялі ў цэнтры Прагі, на Старамесцкай плошчы, акцыю ў падтрымку байкоту “парлямэнцкіх выбараў“ у Беларусі. У акцыі прыняло ўдзел больш за 60 чалавек. Апрача беларусаў у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі чэскай арганізацыі “Маладыя Кансэрватары“... Болей »
Беларускую АЭС хочуць будаваць на мяжы з Эўразьвязам. Нацыянальная Акадэмія навук (НАН) і Міністэрства энэргетыкі сыходзяцца ў меркаваньні: першую беларускую атамную электрастанцыю (АЭС) трэба будаваць на Гарадзеншчыне. Такая пазыцыя агучаная ў часе працы Беларускага энэргетычнага і экалягічнага форуму.... Болей »
Чэскія беларусы супраць запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу. 15 лютага 2009 каля Ратушы ў Празе сабраліся каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў, каб выказаць пратэст супраць магчымасьці запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на саміт краінаў Эўразьвязу і Ўсходняй Эўропы, які адбудзецца сёлета ў Празе... Болей »
За крыж памяці - пад суд. У Вялейцы за крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага мясцовых актывістаў будуць судзіць. Улады раёну маюць намер прыцягнуць да адказнасьці сябру Сойму Партыі БНФ Аляксея Сюдака, актывіста фронту Алеся Наркевіча ды чальца Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Малярчука. Гісторыя... Болей »
Акцыя Маладога Фронту ў падтрымку беларускай мовы працягваецца. Актывісты Маладога Фронту за месяц сабралі ў падтрымку беларускай мовы 15 тысяч подпісаў – апроч гэтага ад учорашняга дня ў сеціве зьявіўся інтэрнэт-сайт кампаніі. У межах грамадскай кампаніі ў падтрымку беларускай мовы Малады Фронт прэзентуе... Болей »
Дзень Волі 2008 - у Празе. «90 угодкі БНР - разам !» Гэтымі словамі мы выказалі свае спадзяваньні ў апошнім нумары нашае газэты. Да пэўнай ступені яны спраўдзіліся – магчыма на 50%. Дзень Волі быў адзначаны ў Празе некалькімі імпрэзамі; дзякаваць Богу, не адначасна. Пералічым галоўныя: 1. Канфэрэнцыя... Болей »
Беларускія дні ў Празе. У першым тыдні траўня 2009 адбыўся ў Празе шэраг беларускіх культурных і палітычных мерапрыемстваў, пераважна з нагоды правядзеньня 7-га траўня заснавальнага саміту Усходняга Партнэрства. У іх прынялі ўдзел кіраўнікі беларускае дэмакратычнае апазыцыі, беларусы Чэхіі, а таксама... Болей »