- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вадэвіль апавядае аб дзіўнай гісторыі, што здарылася на Палессі, і незвычайных учынках людзей, якія трапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. У творы ўзнаўляюцца на новым этапе класічныя традыцыі народнай смехавой культуры.... Болей »
У жартаўліва-саркастычным стылі апавядаецца аб дзіўнай гісторыі, што здарылася зусім нядаўна на Палессі, аб незвычайных учынках людзей, якія патрапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. На новым этапе эвалюцыі ўзнаўляюцца класічныя традыцыі народнай смехавой культуры, якія сведчаць, што чалавек зусім не... Болей »
Базыль жыве ў хаце, што месціцца ў канцы вясковай вуліцы, і кожнай раніцы ходзіць лавіць мышэй на Дабранскую гару. Насамрэч гэта ніякая не гара, а парослы пустазеллем пагорак са старой ліпай на вершаку. Летам на пагорку стагуюць сена, таму там і развялося шмат палёвак. Апоўдні, змарыўшыся, кот узбіраецца... Болей »
Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе. Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?... Болей »
– Ягор Кузьміч, а ці была наогул гэтая «Чорная котка»? Я вунь у нашых падручніках шукаў, у бібліятэках і ў адкрытых, і ў сакрэтнай шукаў, увесь айчынны інтэрнэт і літаратуру перашуфляваў – нідзе нічога няма. Нешта каламутнае толькі «з-за бугра» праскоквае – і ўсё. Можа, гэта звычайная выдумка, што прыляцела... Болей »
Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэння. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, звяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але не ведаў, як, і што пасля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсць чмяліны Бог.... Болей »