- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пантыфік лічыць галоўнымі аспектамі працы фармацэўта штодзённую руціну і “схаванае” служэнне. Гэта важна ў многіх прафесіях, дзе неабходныя цярпенне, настойлівасць і дакладнасць. Калі гэтыя рысы суправаджаюцца малітвай і любоўю, нараджаецца “святасць штодзённага жыцця”. Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць... Болей »
«Каталіцкі веснік» Газета Віцебскай дыяцэзіі Выданне мае на мэце зрабіць больш даступнай мясцовую інфармацыю для вернікаў Віцебскай дыяцэзіі праз матэрыялы аб актуальных падзеях, аўтарскія рубрыкі, анонсы і шмат іншага. Заснавальнік — Віцебская дыяцэзія. Выдавец — Рэлігійная місія «Дабрачыннае Каталіцкае... Болей »
Наш час стаў эпохай, калі паняцце ісціны чалавекам успрымаецца як адноснае і суб’ектыўнае. Тыя праўды, якія калісьці здаваліся самі сабою зразумелыя, сёння не выглядаюць такімі адназначнымі. Касцёл Хрыста абвяшчае ўніверсальнасць маральнай і рэлігійнай ісціны, але ў гэтай сітуацыі знаходзіцца ў стане... Болей »
14 кастрычніка 2018 года Папа Францішак узначаліў кананізацыйную св. Імшу ў Ватыкане. Падчас яе былі ўрачыста абвешчаны святымі сем бласлаўлёных, сярод якіх Папа Павел VI і арцыбіскуп Оскар Рамэра. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама два італьянскія святары: кс. Франчэска Спінэлі і кс. Вінчэнца Рамана... Болей »
У Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіі Вярэйкі Ваўкавыскага дэканата працуе кс. Валерый Лісоўскі. Акрамя звычайнай святарскай паслугі ён ужо 15 гадоў вядзе душпастырскую дзейнасць сярод глухіх людзей. “Каталіцкі Веснік” завітаў у госці да гэтага знакамітага святара і дзеліцца са сваімі чытачамі пачутым і пабачаным... Болей »
13 лістапада 2015 года Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці Апостальскім Нунцыем ва Украіне, паведамляе Ватыканскае радыё. Да гэтага часу, на працягу амаль чатырох з паловай гадоў, іерарх выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі. У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі за апошнія гады адбылося... Болей »
Семинар для медиков, педагогов и социальных работников пройдет в Новогрудке с 3 по 10 ноября. Приход Святого Михаила Архангела совместно с местными властями организуют семинар, главная цель которого — довести до сознания общества, что жизнь человека ценное от зачатия до естественной смерти, что семейные... Болей »
Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага Слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка... Болей »
Апостальская Сталіца ўдзельнічае ў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па праблемах вады і клімату, якая пачалася 23 кастрычніка 2017 г. у рымскім Капітоліі. Форум сабраў разам прадстаўнікоў краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца большасць рачных басейнаў свету. Да ўдзельнікаў саміту сваё пасланне... Болей »
Месяц лістапад мае ўнікальны, спецыфічны клімат задуменнасці. І варта ў хаосе паўсядзённага жыцця, у яго шалёным тэмпе спыніцца на імгненне і паразважаць пра сваё жыццё і яго мімалётнасць. Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету.... Болей »
14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, на якой была абмеркавана актуальная сітуацыя парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). У сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў... Болей »
Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштафа Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі... Болей »
Менавіта ў гэты, поўны радасці перыяд, 4 студзеня 2012 г., Мёры, як і штогод, сабралі ўдзельнікаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі на конкурс калядных спеваў ”Зорка Бэтлеема”. Усяго было дзесяць груп: з Глыбокага, Мёраў, Шаркаўшчыны, Варапаева, Ахрэмаўцаў, Ёдаў-Барадзенічаў, Удзела, Дзеркаўшчыны... Болей »
З 10 па 12 верасня 2017 г. у Германіі адбудзецца міжнародная сустрэча на тэму барацьбы з тэрарызмам і ўзброенымі канфліктамі “Шляхі міру”, арганізацыяй якой займаецца каталіцкая дабрачынная “Супольнасць св. Эгідзія”. Афіцыйная прэзентацыя ініцыятывы адбылася 21 ліпеня 2017 г. у Рыме. “Гэта будзе найважнейшая... Болей »
У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне дасылае Святому Айцу віншаванне. Яго Святасці Папу Францішку, Біскупу Рымскаму Ваша Святасць! З... Болей »
10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя... Болей »
У перыяд з 2010 па 2017 гг. колькасць католікаў вырасла амаль на 10 адсоткаў. З 2010 па 2017 гг. колькасць католікоў ва ўсім свеце вырасла на 9,8 працэнта і ў 2017 годзе дасягнула 1 мільярда 313 мільёнаў. Найбольшы рост адбыўся ў Афрыцы – 26,1%, найменшы – у Еўропе (0,3%). Афрыка знаходзіцца таксама... Болей »
Парламент Бельгіі прыняў закон аб дзіцячай эўтаназіі. Раней законапраект аб эўтаназіі для непаўналетніх невылечна хворых атрымаў падтрымку верхняй палаты - Сената. Цяпер яго павінен падпісаць кароль, праз 10 дзён пасля публікацыі ў афіцыйным выданні каралеўства ён уступіць у сілу. Каталіцкія біскупы... Болей »
Спачатку важная інфармацыя на тэму дадзенай з’явы. Чалавек можа падпасці пад гіпноз нават супраць сваёй волі і сумлення. Паводле статыстыкі, 10% людзей не ўпадаюць у гіпнатычны транс, 40% паддаюцца лёгкаму гіпнатычнаму трансу, 25% уваходзяць у сярэдні гіпнатычны транс, 25% – у глыбокі.... Болей »
“Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстос Госпад” (Лк 2,10-11). Нарадзіўся вам сёння Збаўца! У той далёкі ад нас час пасланец з неба абвесціў праўду, якая кранае кожнага чалавека: з намі ёсць Бог! “...Які... Болей »